Казло́ўшчынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Казлоўшчына.

Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дунілавіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года ў склад Ласіцкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Лесуны, Ляхаўшчына, Маштаркі, Рудка, Рэчкаўшчына і Сарокі)Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года ў склад Белькаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Буда, Масты, Навінкі, Піскуны і Якімаўцы)Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Пастаўскага раёна. 10 красавіка 1965 года ў склад сельсавета з Белькаўскага сельсавета вернута вёска НавінкіРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 красавіка 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 18 (1098).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Казлоўшчынскага сельсавета 22 населеныя пункты. 7 жніўня 1979 года ў склад сельсавета з Белькаўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Буда, Залессе, Куніцкія, Масты, Піскуны і Якімаўцы)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 7 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).. 25 сакавіка 2022 года скасавана вёска МастыРешение Поставского районного Совета депутатов от 25 марта 2022 г. № 198 Об упразднении сельских населенных пунктов Поставского района.

Склад Казлоўшчынскі сельсавет уключае 22 населеныя пункты: Асінагарадок — вёска. Буда — вёска. Верацеі — вёска. Вярцінскія — вёска. Губино — вёска. Заканоўшчына — вёска. Кавалі — вёска. Казлоўшчына — вёска. Куніцкія 1 — вёска. Ласіца — вёска. Ласькія — вёска. Лашукі — вёска. Луцк Казлоўскі — вёска. Навікі — вёска. Навінкі — вёска. Парыж — аграгарадок. Піскуны — вёска. Прусы — вёска. Рудае — вёска. Шчоткі — вёска. Якімаўцы — вёска. Яловікі — вёска.

Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета: Грынвальды Куніцкія 2 Масты (у 2022 годзе)

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1175 чалавек, з іх 96,7 % — беларусы, 1,6 % — рускія, 0,9 % — палякі; паводле перапісу 2019 года — 832 чалавекі.

Архіў Архіўныя дакументы Казлоўшчынскага сельсавета захоўваюцца ў Занальным дзяржаўным архіве горада ГлыбокагаФондавы каталог дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь . Архіў, які ахоплівае 1948—2011 гг., складаецца з пратаколаў сельвыканкамаў, статыстычных справаздач, пратаколаў агульных сходаў грамадзян, бюджэтаў, гаспадарчых кніг, спісаў па розным катэгорыям насельніцтва і інш. Памер архіва — 1200 старонак. Шыфр архіва — BY ЗГАГлб ф. 1527.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі Пастаўскі райвыканкам

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Дунілавіцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе