thumb|200px|манета "Спаса–Праабражэнская царква", 20 рублёў, рэверс thumb|200px|манета "Спаса–Праабражэнская царква", 20 рублёў, аверс Памятная манета «Спаса–Праабражэнская царква» — беларуская юбілейная манета Нацыянальнага банка Беларусі, уведзеная ў абарачэнне 8 снежня 2003 года. Манета выбіта з серабра — наміналам 20 рублёў і медна-нікелевая — 1 рубель.
Наміналы
Сярэбраная проба серабра: 925 намінал: 20 рублёў вага манеты: 33.63 г вага чыстага серабра: 31.1 г дыяметр: 38.61 мм якасць: «пруф» тыраж: 2000 асобнікаў кошт продажу ў НББ — 122 500 руб. без футляра
Медна-нікелевая намінал: 1 рубель вага манеты: 13.16 г дыяметр: 32 мм якасць: «пруф-лайк» тыраж: 2000 асобнікаў кошт продажу ў НББ — 6 080 руб. без футляра
Апісанне манета мае выгляд круга, рант манеты мае рыфленне. Аверс: у коле, з геаметрычным арнаментам, — выява дзяржаўнага герба Беларусі, унізе змешчаны год чаканкі, для срэбра — чыстая вага каштоўнага металу і проба; па колу — надпісы: уверсе — «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ», унізе — «ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ» на сярэбранай і «АД3ІН РУБЕЛЬ» — на медна-нікелевай. Рэверс: па цэнтру — выява Спаса-Праабражэнскай царквы; злева ўнізе выява ў выглядзе старажытнай пячаткі з датай: XII; уверсе — надпіс у тры радкі: «ПОМНІКІ АРХІТЭКТУРЫ БЕЛАРУСІ»; унізе надпіс: «СПАСА–ПРААБРАЖЭНСКАЯ ЦАРКВА».
Дызайн Святлана Заскевіч
Манетны двор АТ «Манетны двор Польшчы» (Варшава).
Спасылкі Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Памятныя манеты Беларусі