Абас II Хільмі-паша (, Александрыя — , Жэнева) — апошні хедыў Егіпта (8 студзеня 1892 — года), прапрапраўнук Мухамеда Алі.
Біяграфія Сын егіпецкага хедыва Тэўфіка. У дзяцінстве наведаў Англію і некаторы час меў англійскага настаўніка ў Каіры. Апроч роднай турэцкай мовы, валодаў арабскай, англійскай, французскай і нямецкай мовамі. Затым ён вучыўся ў школе ў Лазане, пасля чаго працягнуў сваю адукацыю ў венскім Тэрэзіянуме. Падчас яго вучобы, 7 студзеня 1892 года, прыйшло паведамленне аб смерці яго бацькі — хедыва Тэўфіка, і Абас прыняў тытул хедыва Егіпта.
На чале Егіпта імкнуўся праводзіць незалежную ад Англіі палітыку, у 1903 годзе разам з Мустафой Камілем ездзіў у Канстанцінопаль з мэтай дамагчыся аўтаноміі Егіпта. Уступіў у канфлікт з брытанскім рэзідэнтам у Егіпце Кромерам. У 1913 годзе апублікаваў канстытуцыю, якая прадугледжвала стварэнне парламента Егіпта. 19 снежня 1914 года быў зрушаны англічанамі, і султанам стаў яго дзядзька Хусейн Каміль. Быў адукаваным чалавекам, мецэнатам мастацтваў. Апекваўся над турэцкім мастаком Халілем Пашой.
Памёр у Жэневе 19 снежня 1944 годаhttp://www.questia.com/read/91777976 Біяграфія Абаса II .
Сям’я Першы раз ажаніўся ў Каіры ў 1895 годзе з крымскай татаркай Ікбаль Ханім (1876—1941), ад гэтага шлюбу меў шасцярых дзяцей: прынцэса Эмінэ Хільмі Ханум Эфендзі (1895—1954); прынцэса Аціе Хільмі Ханум Эфендзі (1896—1971); прынцэса Феціе Хільмі Ханум Эфендзі(1897?1923); прынц Мухамад Абдэль Манім Бей Эфендзі (1899—1979), рэгент караля Фуада II у 1952—1953; прынцэса Люфціе Шэўкет Хільмі (1900 — ?) прынц Мухамад Абдэль Кадэр (1902?1919).
Другі шлюб (заключаны ў 1910 годзе, скасаваны ў 1913 годзе) з венгерскай дваранкай Марыянай Торак фон Шэндра ()(1877—1968), якая ў ісламе прыняла імя Зюбейда Кавідан Ханім (). У гэтым шлюбе дзяцей не меў.
Спасылкі
Катэгорыя:Хедывы Егіпта і Судана