Па рэвізіі — аднаактовая п’еса-вадэвіль, напісаная Маркам Крапіўніцкім у 1882 годзе, апублікаваная ў 1885 годзеКРОПИВНИ́ЦКИЙ, Марк Лукич , папулярная ў беларускіх тэатрах пачатку XX стагоддзя.

Гісторыя напісання Вадэвіль напісаны пад канец 1882 года, як успамінаў , — «за некалькі дзён і з гарачым захапленнем». Гэтым творам аўтар зарэкамендаваў сябе як бліскучы майстар так званых «народных малюнкаў» — жанравых драматычных сцэн з тагачаснай жывой вясковай рэчаіснасцюМарко Кропивницький у фотографіях .

Сюжэт «Па рэвізіі» — вострая і дасціпная сатыра на сельскую ўладу ў паслярэфоренную эпоху. Пісар Скубко і старшына Васіль Мірановіч — хабарнікі, ашуканцы і п’яніцы. Аднак пад уладай гэтых жулікаватых, абмежаваных «начальнікаў» — сотні сялян. Перад гледачом паўстае дэфармаваны, шаржыраваны свет чалавечых адносін, апісанню якога паклаў пачатак яшчэ Р. Квітка-Аснаўяненка сваёй «»МАРКО КРОПИВНИЦЬКИЙ .

Першыя пастаноўкі на Украіне

Першыя пастаноўкі адбыліся ў , заснавальнікам якога быў М. Крапіўніцкі.

Вадэвіль «Па рэвізіі» у выкананні такіх акцёраў, як Марыя Канстанцінаўна Занькавецкая, , , , карыстаўся велізарным поспехам у гледача, — і не толькі ўкраінскага, — стаўшы сапраўднай тэатральнай класікай.

Беларускі пераклад п’есы У віленскай газеце «Гоман» у 1916 годзе паведамляласяА. Н. Беларускі тэатр.— «Гоман», 1916, № 69.:

У 90-х гадах была перакладзена на беларускую мову камедыя М. Крапіўніцкага «Па рэвізіі»

Іншыя крыніцы сведчаць, што пераклад п’есы «Па рэвізіі» ў 1902 годзе зрабіў Напалеон Чарноцкі. Беларускі варыянт гэтага твора з поспехам ставіўся аматарскімі гурткамі падчас рэвалюцыйнага ўздыму 1905—1907 гадоўГл.: Кулеш Тодар. Беларускія спектаклі ў перыяд рэвалюцыі 1905 года.— «Літаратура i мастацтва», 1957, 18 снежня; Барышаў Г. Братнія сувязі.— «Літаратура i мастацтва», 1957, 23 кастрычніка.. Як бы там ні было, на пачатку 1908 года «Наша Ніва» паведамляла сваім чытачам: «Друкуецца для народнага тэатра „Па рэвізіі“ Крапіўніцкага. Скора выйдзе» (1908, № 7). Выдавецкіх планаў ажыццявіць не ўдалося, а сам пераклад, зроблены Чарноцкім, да нашага часу не адшуканы.

Беларускі пераклад п’есы быў надрукаваны толькі ў 1911 годзе ў Пецярбургу выдавецкай суполкай Загляне сонца і ў наша аконца. Апрацоўку тэксту зрабіў Напалеон Чарноцкі. П’еса была выдадзена літаграфскім спосабам тыражом у 200 экзэмпляраўПа рэвізіі. Камедыя ў 1 дзеі. Перароблена з украінскае мовы. Напісаў п а-ўкраінску Крапіўніцкі. Пецярбург, 1911.. Аўтары перакладу (пераробкі) ў выданнях не названы. П. Ахрыменка на падставе цікавых назіранняў даводзіць, што выдадзены ў Пецярбурзе пераклад «Па рэвізіі» не належыць Н. ЧарноцкамуГл.: Охріменко П. П. Шляхами братания Киів, 1968, с. 64-66.. Такім чынам, гэта новы, другі па ліку пераклад украінскай п’есы. Рукапіс гэтага перакладу, як выявілася, захаваўся ў архіве «Нашай нівы»ДзАЛМ, ф. 3, воп. 1, адз. зах. 91, арк. 7—15..

Як сведчаць надпісы на тытулах выданняў твораў М. Крапіўніцката («з папраўкамі», «перароблена»), пераклады ўкраінскіх п’ес былі выкананы з пэўнымі адступленнямі ад правіл рэалістычнага мастацкага перакладу. Так, усе ўкраінскія назвы гарадоў і вёсак заменены на беларускія: Кіеў — на Вільню, славуты Чыгірын — на шырокавядомую ў Беларусі Смаргонь і г. д. Адбыліся змены і ў назвах дзейных асоб: Палажка заменена Таццянай, Іўга — Еўкай, у ролі Рындычкі выступае Пантурчыха, Проські — Параска. Гэта тлумачыцца тым, што аўтары перакладу хацелі не проста вывесці беларускую мову на сцэну, але і папулярызаваць саміх беларусаў з іх псіхалогіяй, адзеннем і фальклорам. Перакладчыкі станавіліся такім чынам суаўтарамі твораў.

Таксама ў параўнанні з украінскімі пастаноўкамі ў беларускіх варыянтах значна скарочана колькасць вершаваных куплетаў, разлічаных на спяванне, некаторыя вершаваныя моманты пераказаны прозай. Такім чынам адбывалася некаторая страта рамантычнай афарбоўкі, пастаноўкі набывалі выразныя адзнакі сацыяльна-бытаівой камедыіГл.: Ахрыменка П. Летапіс братэрства. Мінск, 1973, с. 113—114..

Беларускія пастаноўкі Першай беларускай пастаноўкай, напэўна, можна лічыць пастаноўку 1902 года.

Вось як пра яе паводле ўспамінаў А. Уласава расказвае ў сваёй кнізе «Беларускі тэатр» Ф. Аляхновіч:

…адзначым «спэктакль», які быў у ліпні 1902 г. ў маёнтку «Карльсбэр» вядомага беларускага архэолёга і гісторыка Андрэя Сьніткі. Арганізатарам і рэжысэрам быў Юры Уласаў (брат сэнатара А. Уласава), які сам пералажыў на беларускую мову ўкраінскую аднаактную п’еску «Па рэвізіі» і паставіў яе з учасьцем ваколічных сялян і сялянак. Рэжысэру трудна было ўтрымаць «на сцэне» дысцыпліну, дзеля таго, што «артысткі», з якіх усе ў вёсцы, даведаўшыся аб рэпэтыцыях, сьмяяліся і кпінкі строілі, хутка адмовіліся ад роляў. Тады рэжысэр кінуўся на хітрыкі: ён «заангажаваў» свае артысткі… палоць траву. Дзеля гэтай работы дзяўчаты ўжо не сароміліся йсьці ў двор, дзе фактычна далей ішлі рэпэтыцыі, якія цягнуліся два месяцы. Спэктакль адбыўся ў пуні на спэцыяльна пабудаванай дзеля гэтага сцэне. Значная частка прыйшоўшай на спэктакль публікі ведала ўжо п’есу ня горш за «артыстаў», гэтак ужо абіліся аб вушы і дакучылі ўсім у двары рэпэтыцыі.

Дазвол на спэктакль адтрымалі, ашукаўшы іспраўніка быццам будуць гуляць паўкраінску (гэтак дазвалялася).

Увесну 1906 вядомы беларускі рэвалюцыянер і дзеяч культуры Алесь Бурбіс у маёнтку Пятроўшчына пад Мінскам (раён вуліцы Сямашкі і Пятроўшчына) паставіў свой варыянт п’есы, пасля якога сам чытаў вершы Я. Купалы «Што ты спіш?», «Не рвіся к багатым», «Пашкадуй мужыка!» і меў вялікі поспех. Прысутнічала больш за 300 гледачоў. Для парабкаў і сялян уваход быў вольным120 гадоў з дня народзінаў Алеся БурбісаВитрина городской жизни .

У канцы студзеня 1910 года Францішак Аляхновіч разам з Ігнатам Буйніцкім і Аляксандрам Бурбісам рэжысіруе пастаноўку перакладзенай з украінскай мовы на беларускую аднаактовай п’есы М. Крапіўніцкага «Па рэвізіі», адначасова выконваючы і ролю акцёра. Гэта быў першы беларускамоўны спектакль у Вільні. Ён меў сенсацыйны поспех. Сярод удзельнікаў Я. Арлоўскі, Ф. Мурашка, Ч. Родзевіч і іншыя.

Пасля гэтага п’есу ставілі Першая беларуская трупа І. Буйніцкага (у ролі Пантурчыхі ЦёткаЦётка, у ролі Мірановіча І. Буйніцкі150 гадоў з дня нараджэння Ігната Буйніцкага), Беларускі трэці дзяржаўны тэатр (1922), тэатральная трупа Будслаўскай беларускай гімназіі і іншыя беларускія аматарскія гурткі і прафесійныя тэатры.

«Па рэвізіі» ў пастаноўцы Гродзенскага гуртка беларускай моладзі, дзе Пантурчыху грала Зоська Верас, стала першым беларускамоўным спектаклем на сцэне ў Гродна.

Беларускамоўную пастаноўку п’есы ў Пецярбургу зладзіў Б. Эпімах-ШыпілаЭпімах-Шыпіла Браніслаў

Ролі ў пастаноўках п’есы выконвалі многія беларускія грамадскія дзеячы, у тым ліку Я. Арлоўскі, Ч. Родзевіч, Ф. Аляхновіч, З. Верас, І. Буйніцкі, Цётка і іншыя.

Рэакцыя ўлад Драматычны гурток, арганізаваны Ф. Ждановічам, пасля паказу спектаклю па п’есе ў в. Старое Сяло пад Мінскам быў забаронены ўладамі, а сам кіраўнік быў вымушаны з’ехаць у Крым, каб пазбегнуць арышту.

Спасылкі Тэкст п’есы на мове арыгіналу Пастаноўка п’есы (1946) у беларускім DP-лагеры (лагер палітычных бежанцаў)

Катэгорыя:Гісторыя тэатра Беларусі Катэгорыя:П’есы Маркі Крапіўніцкага Катэгорыя:П’есы на ўкраінскай мове