Веніямін Антонавіч Бурковіч (, с. Усць-Коін, Усцьвымскі раён, Комі — ) — беларускі савецкі цымбаліст. Заслужаны артыст БССР (1967).

Біяграфія

Скончыў Беларускую кансерваторыю (клас І. Жыновіча, 1962). З 1952 артыст, з 1957 саліст, з 1960 канцэртмайстар Дзяржаўнага народнага аркестра БССР, з 1974 саліст Белдзяржфілармоніі.

Творчасць

Ігру Бурковіча адрозніваюць вялікі тэмперамент, віртуозная тэхніка. У рэпертуары творы кампазітараў-класікаў і беларускіх кампазітараў. Шмат гастралюе па СССР, выступаў у ВНР, МНР, НРБ, ПНР, ЧССР, Бельгіі, Нарвегіі, Фінляндыі, Францыі, ФРГ, Швецыі.

Узнагароды

Лаўрэат Усесаюзнага і (1957).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Беларусі Катэгорыя:Музыканты СССР Катэгорыя:Цымбалісты Беларусі Катэгорыя:Канцэртмайстары