thumb|Меланхолія на гравюры А. Дзюрэра

Меланхолія (ад «меланхолія», з μέλας «чорны, цёмны» + χολή «жоўць; гнеў») — тэрмін, які пазначаў да пачатку XX стагоддзя адзін з відаў псіхічных расстройстваў, што прыводзяць да непрыемных, балючых душэўных пакут.

Тэрмін быў прапанаваны яшчэ ў старажытнасці «бацькам медыцыны», грэчаскім урачом Гіпакратам. Слова перакладаецца з грэчаскага як «чорная жоўць». На працягу стагоддзяў прычынай меланхоліі лічыўся лішак у арганізме гэтай вадкасці. Энцыклапедычнае апісанне ўсіх відаў і праяў меланхоліі (так, як яна разумелася ў XVII стагоддзі) прыведзена ў аб'ёмным трактаце Роберта Бёртана «Анатомія меланхоліі» (1621).

У наш час замест паняцця «меланхолія» ў медыцынскіх мэтах выкарыстоўваецца тэрмін «дэпрэсія». Звычайна «меланхоліяй» завуць проста сумны, маркотны настрой.

Гл. таксама Меланхолік — адзін з 4 відаў тэмпераменту паводле Гіпакрата.

Літаратура Зигмунд Фрейд «Печаль и меланхолия» (Психология эмоций. Тексты /Под ред. В. К. Вилюнаса, Ю. Б. Гиппенрейтер. — М.: Изд-во Моск. ун-та, 1984.) Юханнисон К. История меланхолии. М.: Новое литературное обозрение, 2011

Катэгорыя:Сімптомы псіхічных расстройстваў