Людвіг Бехштайн (; , Веймар, Германія — , ) — нямецкі пісьменнік і складальнік зборнікаў народных казак.
Біяграфічныя звесткі Быў пазашлюбным сынам Іаганы Караліны Даратэі Бехштайн і французскага эмігранта Луі Дзюпантро. У 1810 яго ўсынавіў дзядзька, Іаган Матэус Бехштайн. У 1821 годзе Людвіг скончыў гімназію, у 1829 вывучаў філасофію, гісторыю і літаратуру ў Лейпцыгу, у 1830 — у Мюнхене. У 1833 робіцца герцагскім бібліятэкарам у Майнінгене, з 1833 — дырэктар герцагскай бібліятэкі, у 1840 атрымлівае чын прыдворнага радцы, з 1848 кіраўнік грамадскага хенебергскага архіва.
Творчасць Людвіг Бехштайн пісаў паэтычныя (лірычныя і патрыятычныя) творы, гістарычныя навелы і раманы, аднак славу яму прынеслі складзеныя ім зборнікі нямецкіх народных казак: "Цюрынгскія народныя казкі" (Thüringische Volksmärchen, 1823), "Нямецкая кніга казак" (Deutsches Märchenbuch, 1940), "Кніга нямецкіх сагаў" (Deutsches Sagenbuch, 1853) і інш.
Спасылкі prajdzisvet.org
Катэгорыя:Збіральнікі народных казак Катэгорыя:Казачнікі Катэгорыя:Гісторыкі Германіі Катэгорыя:Масоны Германіі Катэгорыя:Нямецкамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Германіі