Падбалацянка, каўпак кольчаты, колцавік дробназморшчкавы, курачкаГрибы съедобные , панчошка, турак (Rozites caperatus) — шапкавы базідыяльны грыб сямейства , адзіны еўрапейскі від роду Rozites.

Апісанне Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 4—10 см, у маладых грыбоў паўшарападобная, потым пляскатая, па краі іншы раз з трэшчынкамі, сухая, жаўтавата-бураватая, з ружовым адценнем, укрытая тонкім мучністым налётам. Мякаць шчыльная, белая, пасля жаўцее, амаль без паху. Пласцінкі прырослыя, брудна-жаўтаватыя, бураватыя, з зубчастым краем. Ножка даўжынёй 4—8 см і 1—1,5 см у дыяметры, цыліндрычная або каля асновы расшыраная, суцэльная, жаўтаватая, з буйным белавата-жоўтым кольцам. Споры эліпсападобныя, жоўтыя, барадаўчатыя.

Распаўсюджанне Пашыраны ў Паўночным паўшар’і, у тым ліку па ўсёй тэрыторыі Беларусі (народныя назвы курачка, панчошка). Расце на вільготных мясцінах у хваёвых і мяшаных лясах у ліпені — верасні.

Выкарыстанне Малавядомы ядомы грыб.

Літаратура Падбалацянка // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.

Катэгорыя:Павуціннікавыя Катэгорыя:Грыбы Еўропы Катэгорыя:Ядомыя грыбы