right|thumb|Руіны царквы Лорша Генрых Берэнгар ці Генрых VI () — пам. — старэйшы законны сын імператара Конрада III і Гертруды Зульцбахскай. Прадстаўнік дынастыі Гогенштаўфенаў.
Часам яго нумаруюць пад парадкавым нумарам як Генрых VI, менавіта гэта імя ён бы насіў, калі б узышоў на трон у якасці аднаасобнага кіраўніка. Ён быў названы ў гонар дзядулі свайго бацькі — Генрыха IV і дзядулі па матчынай лініі — графа Шульцбаха Берэнгара II.
Конрад назваў свайго сына суправіцелем у сакавіку 1147 і каранаваў яго 30 сакавіка ў Аахене. Генрыха падрыхтоўвалі да спадчыны бацькі, аднак ён памёр у 1150 годзе і быў пахаваны ў кляштары Лорша.
Літаратура Ugo Balzani, L'Italia tra il 1125 e il 1152, cap. XXIII, vol. IV (La riforma della chiesa e la lotta fra papi e imperatori) della Storia del Mondo Medievale, 1999, pp. 801–822; Austin Lane Poole, Federico Barbarossa e la Germania, cap. XXVI, vol. IV (La riforma della chiesa e la lotta fra papi e imperatori) della Storia del Mondo Medievale, 1999, pp. 823–858.
Катэгорыя:Каралі германскія Катэгорыя:Гогенштаўфены Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XII стагоддзя