«Выгляд з акна» () — самая першая з фатаграфій, якія захаваліся да нашых дзён. Створана французскім вынаходнікам ў 1826 (першую дакладную фатаграфію ён атрымаў ў 1822 годзе, аднак да нашых дзён яна не дайшла). З-за агульнай недасканаласці экспазіцыя доўжылася чатырнаццаць гадзін пры яркім сонечным святле. Бясспрэчнай перавагай такога метаду было тое, што, у адрозненне ад здымкаў, атрыманых дагератыпам, малюнак пасля пратручвання асфальту рабіўся рэльефным, і яго можна было хутка размножыць вялікім тыражом.

Апісанне Фатаграфія адлюстроўвае краявід з акна майстэрні Ньепса. Вельмі дрэнная якасць перашкаджае разгледзець дэталі, але можна пабачыць дзве сцены і спусцісты дах нейкага будынка. На далёкім плане — дрэва і яшчэ адзін дом з вокнамі.

Катэгорыя:Гісторыя тэхнікі Катэгорыя:Гісторыя XIX стагоддзя Катэгорыя:Фатаграфіі 1826 года