Пагоня — слова старабеларускага паходжання — імклівы пераслед, з XIV ст. вядомы як абавязак кожнага, хто можа трымаць зброю, пры адбіцці нападу ворага.
Гербы
«Пагоня» — герб Вялікага Княства Літоўскага, Беларускай Народнай Рэспублікі, Рэспублікі Беларусь, нацыянальны сімвал беларусаў. «Віціс» — варыянт герба «Пагоня», герб Літоўскай Рэспублікі, нацыянальны сімвал літоўцаў.
Выданні «Пагоня» — беларускамоўная газета, выхадзіла ў 1920 годзе як орган Міністэрства беларускіх спраў урада Літвы ў Вільні і Коўне «Пагоня» — назва «Баранавіцкай газеты» (выдавалася пад нямецкай акупацыяй) у 1944 годзе «Пагоня» — часопіс, выдаваўся ў 1945—1946 гадах у Аўстрыі беларускімі эмігрантамі. «Пагоня» — грамадска-навукова-літаратурны часопіс, які выдаваўся ў 1930 годзе ў Рызе Таварыствам беларускай моладзі ў Латвіі (ТБМЛ). «Пагоня» — беларускамоўная газета, выдавалася ў 1992—2001 гадах у Гродне.
Іншае Пагоня — ваенная павіннасць у Вялікім Княстве Літоўскім. Беларускі полк «Пагоня» — вайсковае фарміраванне ў складзе Інтэрнацыянальнага легіёна тэрытарыяльнай абароны Украіны, створанае падчас расійска-ўкраінскай вайны 2022 года атрад «Пагоня» — падраздзяленне, сфарміраванае з добраахвотнікаў з Беларусі, якія бяруць удзел ва ўзброеным канфлікце на Данбасе Пагоня — беларуская песня на аднайменны верш Максіма Багдановіча (1891—1917).