Ваўкі́ (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Мухавецкага сельсавета. Размешчаны за 16 км на паўднёвы ўсход ад Брэста.

У складзе дзяржаўнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Племзавод «Мухавец» (цэнтр — пас. Мухавец).

Гісторыя У 19 стагоддзі вёска — дзяржаўная ўласнасць у Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1890 годзе вяскоўцы ўваходзілі ў Падлеснае сельскагаспадарчае таварыства, якое мела 1323 дзес. зямлі.

У 1905 годзе вёска ў Радваніцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Радваніцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы знішчылі 27 двароў, загубілі 8 жыхароў, 2 вяскоўцы загінулі на фронце.

Насельніцтва 137 жыхароў (1868) 321 жыхар (1897) 65 жыхароў (1905) 35 двароў, 193 жыхары (30.9.1921) 35 двароў, 152 жыхары (1940) 108 жыхароў (1959) 80 жыхароў (1970) 18 гаспадарак, 22 жыхары (1997) 16 гаспадарак, 25 жыхароў (2005)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мухавецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна