Архідыяцэзія Парыжа — (, ) — адна з 23 архідыяцэзій Каталіцкай царквы ў Францыі. Тэрыторыя архідыяцэзіі распаўсюджваецца на сталіцу Францыі, Парыж. У Парыжскую мітраполію ўваходзяць дяцэзіі Крэтэя, Эўры-Карбей-Эсона, Мо, Нантэра, Пантуаза, Сен-Дэні, Версаля. Кафедральны сабор — Сабор Парыжскай Божай Маці.

Гісторыя Хрысціянская традыцыя ўзводзіць заснаванне дяцэзіі ў Лютэцыі да сярэдзіны III стагоддзя і злучае яе з пропаведдзю хрысціянства святым Дзіянісіем Парыжскім, які і лічыцца першым біскупам Парыжа. Да 1622 года дыяцэзія Парыжа ўваходзіла ў мітраполію Санса. У якасці ўмоўнай даты заснавання дыяцэзіі прыняты 250 год. У часы, Гондзікафедру манапалізаваў род Гондзі, 20 кастрычніка 1622 года, дыяцэзія атрымала статус архідыяцэзіі.

Сучасны стан У адміністрацыйным плане архідыяцэзіі Парыжа падпарадкаваны 7 дыяцэзій: Крэтэя, Эўры-Карбей-Эсона, Мо, Нантэра, Пантуаза, Сен-Дэні і Версаля. У наш час архідыяцэзію ўзначальвае кардынал Андрэ Вен-Труа, які быў абраны на гэту пасаду 11 лютага 2005 года пасля адстаўкі кардынала Жана Мары Люсціжэ; акрамя таго ў архідыяцэзіі пяць дапаможных біскупаў.

Паводле статыстыкі на 2004 год у Парыжскай архідыяцэзіі 116 прыходаў, 1296 святароў, 1252 манаха (у тым ліку 730 іераманахаў), 2500 манашак і 94 пастаянных дыякана. Колькасць каталікоў — 1 548 996 чалавек (каля 70 % агульнага насельніцтва дыяцэзіі)Статыстыка епархіі.

Кафедральны сабор архідыяцэзіі — Сабор Парыжскай Божай Маці. Яшчэ 4 храма архідыяцэзіі носяць ганаровы статус «малых базілік»:

Базіліка Нотр-Дам-дэ-Віктуар (Notre-Dame des Victoires) Базіліка Маці Божай Нястомнай Дапамогі (Basilique Notre-Dame du Perpétuel Secours) Базіліка Святога Сэрца (Сакре-Кёр, Basilique Sacré-Cœur) Базіліка Святой Клацільды (Basilique Sainte-Clotilde)

Крыніца Annuario Pontificio, Libreria Editrice Vaticana, Città del Vaticano, 2003, ISBN 88-209-7422-3

Спасылкі Афіцыйны сайт архідыяцэзіі Архідыяцэзія на сайце catholic-hierarchy.org Архідыяцэзія на сайце gcatholic.com «Paris» //Catholic Encyclopedia

Парыж Катэгорыя:Рэлігія ў Парыжы