Фрэдэрык Гіберд (; , Ковентры — ) — англійскі архітэктар, горадабудаўнік і тэарэтык. Распрацаваны Гібердам праект планіроўкі г. Харлау (спадарожнік Лондана, з 1946-47) адметны выразнай сістэмай мікрараёнаў (на 4-7 тыс. чалавек), аб'яднаных у раёны (на 20 тыс. чалавек) з грамадска-гандлёвымі цэнтрамі, што спалучаецца з разнастайнасцю маляўніча размешчаных будынкаў, звязаных з прыродным асяроддзем. Аўтар лонданскага аэравакзала (1955-56), шэрагу жылых комплексаў, прамысловых і грамадскіх будынкаў, Ліверпульскага метрапольнага сабора (1967).
Спасылкі
Катэгорыя:Тэарэтыкі архітэктуры Катэгорыя:Архітэктары Англіі Катэгорыя:Рыцары-бакалаўры