Дзмітрый Хлебасолаў (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў «Баранавічах», дзе трэнерам быў яго бацька — Андрэй Хлебасолаў. Пазней выступаў за моладзевую каманду маскоўскага «Спартака».

Сезон 2011 правёў у арэндзе ў наваполацкім «Нафтане», другую палову 2012 года — у жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ». У студзені 2013 быў аддадзены ў паўгадовую арэнду дрэздэнскаму «Дынама» з правам выкупу, але правёў толькі адзін матч.

У ліпені 2013 года, скасаваўшы кантракт са «Спартаком», стаў іграком «Гомеля». У «Гомелі» спачатку гуляў у стартавым складзе, потым стаў толькі выхадзіць на замену.

Па заканчэнні сезона 2013 пакінуў «Гомель» і ў лютым 2014 года падпісаў аднагадовы кантракт з бабруйскай «Белшынай». У складзе «Белшыны» стаў асноўным нападнікам. Па выніках сезона 2014 стаў найлепшым бамбардзірам бабруйскага клуба (10 галоў). Па заканчэнні сезона ў студзені 2015 года пакінуў «Белшыну».

Пасля зыходу з «Белшыны» знаходзіўся на праглядзе ў расійскім клубе «Прамень-Энергія», але не падышоў. У выніку ў лютым 2015 года падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам», які па выніках сезона 2014 вярнуўся ў Вышэйшую лігу. Трывала выступаў у мікашэвіцкім клубе, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і з лаўкі запасных. У ліпені 2015 года кантракт з «Гранітам» па ўзаемнай згодзе быў разарваны. Неўзабаве Дзмітрый стаў іграком «Віцебска». За палову сезона здолеў забіць 4 галы ў чэмпіянаце, тым самым стаўшы найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне.

У студзені 2016 года прыбыў на прагляд у «Белшыну», аднак бабруйскі клуб адмовіўся ад падпісання нападніка. У выніку, у лютым Хлебасолаў падпісаў пагадненне з клубам трэцяга польскага дывізіёна «Вісла» (Пулавы).

У ліпені 2016 пакінуў «Віслу», за якую амаль не гуляў з-за траўм, і ў жніўні вярнуўся ў «Баранавічы». За баранавіцкую каманду ў Першай лізе ў другой палове сезона 2016 правёў 4 матчы, забіў 3 галы. У пачатку 2017 праходзіў прагляд у «Гарадзеі» і гродзенскім «Нёмане», пазней вярнуўся ў «Баранавічы». У сакавіку 2017 года зноў адправіўся ў «Нёман» і ў выніку падпісаў з гродзенцамі кантракт. У складзе «Нёмана» выступаў у асноўным за дубль, у галоўнай камандзе зрэдку з’яўляўся на полі, звычайна выходзячы на замену. Па заканчэнні сезона, у снежні 2017 года, стала вядома, што Хлебасолаў пакідае Гродна.

У студзені 2018 года адправіўся на прагляд у таджыкскі клуб «Істыклол», але не падышоў у пазней далучыўся да мазырскай «Славіі», з якой у сакавіку падпісаў кантракт. Дапамог мазыранам у сезоне 2018 перамагчы ў Першай лізе, сам пры гэтым у асноўным выхадзіў на замену. Па заканчэнні кантракта ў снежні 2018 года пакінуў мазырскі клуб.

У сакавіку 2019 года зноў далучыўся да «Баранавічаў». У чэрвені 2019 года перайшоў у мальдыўскі клуб «Юнайтэд Віктары», аднак ужо ў верасні зноў апынуўся ў складзе баранавіцкай каманды. Застаўся ў «Баранавічах» і ў сезоне 2020, калі каманда выбыла ў Другую лігу, стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне.

У сакавіку 2021 года стала вядома, што Хлебасолаў завяршыў кар’еру. Пазней стаў працаваць футбольным агентам.

Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, за якую забіў 9 галоў.

Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2018

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Баранавічы Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Дрэздэн Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Вісла Пулавы Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Юнайтэд Віктары