Санта Марыя дэі Міраколі () — адна з двух вядомых у Рыме цэркваў-блізнят, пабудаваных паміж 1662 і 1679 гадамі на П’яцца-дэль-Попала. Архітэктарамі гэтых будынкаў, на захадзе ад Via del Corso — Санта Марыя дэі Міраколі і на ўсходзе Санта Марыя ін Мантэсанта былі — Карла Райнальдзі, Карла Фантана і Ларэнца Берніні. Мяркуецца таксама ўрбаністычны ўплыў Папы Аляксандра VII на ўзвядзенне гэтага архітэктурнага комплексу на П’яцца-дэль-Попала. thumb|злева|П’яцца-дэль-Попала(Від на поўдзень Санта Марыя ін Мантэсанта, Санта Марыя дэі Міраколі (з правага боку) і абеліск) thumb|злева|Санта Марыя дэі Міраколі; апсіда У супрацьлегласць Санта Марыя ін Мантэсанта з яе авальнымі абрысамі, будынак Санта Марыя дэі Міраколі акруглы з васьмівугольным купалам і элегантнай званіцай з 18 стагоддзя. Інтэр’ер царквы ўпрыгожаны фрэскамі Антоніа Раджу — вучня Берніні. Скульптуры кардыналаў Бенедэта і Гастальдзі зроблены Карла Фантана, які таксама распрацаваў інтэр’ер. На высокім алтары — цудатворны абраз Маці Божай, які і даў імя царкве. Таксама ёй прысвечана першая капліца справа ад алтара.

Літаратура Herbert Rosendorfer Kirchenführer Rom. Edition Leipzig 1999, ISBN 3-361-00485-3, Стр. 171. M. Armellini, Le chiese di Roma dal secolo IV al XIX, Roma 1891, p. 323 C. Hülsen, Le chiese di Roma nel Medio Evo, Firenze 1927, pp. 537–538 C. Rendina, Le Chiese di Roma, Newton & Compton Editori, Milano 2000, p. 203—204 M. Quercioli, Rione IV Campo Marzio, in AA.VV, I rioni di Roma, Newton & Compton Editori, Milano 2000, Vol. I, pp. 264–334 R. Luciani, Santa Maria dei Miracoli e Santa Maria di Montesanto, Fratelli Palombi Editori, Roma 1990, pp. 22–46

Спасылкі

Галерэя фатаграфій

Катэгорыя:Цэрквы Рыма