Румбольд (Румбаўд)-Ламберт Валімонтавіч, Рамбольд (Румбольт) Валімунтавіч (? — лістапад ) — радца вялікага князя Вітаўта, староста жамойцкі (1409—1411), маршалак земскі літоўскі (1412—1432), староста віцебскі (узг. 1422Як староста віцебскі запісаны ў Мельнскім дагаворы (1422)).
Сын уплывовага літоўскага баярына Валімонта Бушкавіча, брат Яўнута, Кезгайлы, Шэдзібора, Гудзігерда і Судзівоя Валімонтавічаў (Гл. падр. Род Кезгайлаў). Пад хрысціянскім іменем Ламберт узгадваецца ў 1409 годзе.
Паводле Я. Длугаша, чэрвенем 1409 года вял.кн. Вітаўт пасылае Румбольда супраць немцаў у Жамойць, ён займае ўсе ордэнскія замкі, палоніць ордэнскага фогта Жамойці Міхаэля Кухмайстра — вяртае зямлю пад ўладу ВКЛЯн Длугош. Грюнвальдская битва. М. Изд. АН СССР. 1962. С. 46. Я. Длугаш пазначыў гэтыя падзеі пад 1408 годам, назваўшы Румбольда маршалкам, але як маршалак ён вядомы толькі з 1412 і падзеі адбываліся ў 1409.. Румбольд узначальваў дэлегацыю ВКЛ на Канстанцкім саборы (1414—1418).
Сярод іншага трымаў палову Блужы «над Свіслачу»Vitoldiana. № 23. S. 30-31; Ochmański J. Powstanie i rozwój latyfundium biskupstwa wileńskiego (1387—1550): Ze studiów nad rozwojem wielkiej własności na Litwie i Białorusi w średniowieczu. Poznań, 1963. S. 56-57; Другую палову Блужаў трымаў за выслугу Андрэй Друцкі (+1399 на Ворскле), а пазней яго безпатомныя нашчадкі, гэтую палову як вымарачную Вітаўт 19.4.1411 перадаў Віленскаму капітулу..
Падтрымліваў Свідрыгайлу. У лістападзе 1432 года разам з братам Яўнутам пакараны смерцю па загадзе вял.кн. Жыгімонта Кейстутавіча.
Меў сына Міхала, які ў сяр. XV ст. атрымаў ад вял.кн. Казіміра Ягелончыка семь «чалавек» у Вількамірскім старостве.
Радавод
Катэгорыя:Старосты жамойцкія Катэгорыя:Намеснікі віцебскія Катэгорыя:Баяры літоўскія Катэгорыя:Маршалкі вялікія літоўскія