Закі́й (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Мухавецкага сельсавета. Размешчаны за 17 км на паўднёвы ўсход ад Брэста, 11 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Паўднёвы, на захадзе — р. Каменка (прыток р. Мухавец), на ўсходзе меліярацыйны канал. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, затым аўтадарозе Малыя Радванічы—Брэст.

У складзе дзяржаўнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Племзавод «Мухавец» (цэнтр — пас. Мухавец).

Назва На польскай карце 1933 г. - Zakije (у множным ліку, "Закіі").

Гісторыя У 19 стагоддзі вёска — цэнтр маёнтка ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Пад 1839 годам пазначана ў ліку сёл Камянец-Жыровіцкага царкоўнага прыхода. Паводле рэвізскіх матэрыялаў вёска (117 жыхароў) — уласнасць пана Выганоўскага. У 1890 годзе цэнтр Закійскай сельскай грамады, якой належала 115 дзес. зямлі. У 1897 годзе працаваў хлебазапасны магазін, ветраны млын.

У 1905 годзе вёска ў Камянец-Жыровіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Камянец-Жыровіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы спалілі 72 двары, загубілі 6 жыхароў; на фронце загінула 7 вяскоўцаў, у партызанах — 5. У жніўні 1949 года арганізаваны калгас імя Варашылава, у які ўваходзіла 48 гаспадарак.

Насельніцтва 39 двароў, 249 жыхароў (1897) 263 жыхары (1905) 36 будынкаў, 165 жыхароў (30.9.1921) 72 двары, 285 жыхароў (1940) 170 жыхароў (1959) 124 жыхары (1970) 13 гаспадарак, 24 жыхары (1997) 21 гаспадарка, 39 жыхароў (2005)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мухавецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна