Падле́ссе Радва́ніцкае (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Мухавецкага сельсавета. Размешчана за 18 км на паўднёвы ўсход ад Брэста, 16 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні, на р. Рыта.

У складзе дзяржаўнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Племзавод «Мухавец» (цэнтр — пас. Мухавец).

Гісторыя У 19 стагоддзі вёска — дзяржаўная ўласнасць у Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Камяніца Біскупская. У 1870 годзе адносілася да Цюхініцкай сельскай грамады.

У 1905 годзе вёска ў Радваніцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Радваніцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну нямецка-фашысцкія акупанты знішчылі вёску, загубілі 21 жыхара.

Насельніцтва 207 сялянскіх душ (1858) 784 жыхары (1905) 66 двароў, 324 жыхары (30.9.1921) 72 двары, 320 жыхароў (1940) 344 жыхары (1959) 334 жыхары (1970) 72 гаспадаркі, 94 жыхары (2005)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мухавецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна