Вайна Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў, вядомая таксама як Патоп, у расійскай і савецкай гістарыяграфіі руска-польская вайна 1654—1667 гадоў — вайна Маскоўскай дзяржавы і Рэчы Паспалітай, пачалася 20 мая 1654 года і скончылася Андрусаўскім перамір’ем 1667 года.

Перадумовы Палітыка «збірання земляў Русі» Маскоўскай дзяржавы прычынілася серыі войн спачатку з Вялікім Княствам Літоўскім, а потым з Рэччу Паспалітай. Яны скончыліся спусташэннем Маскоўскай дзяржавы і канчатковым прызнаннем Смаленска, які пераходзіў з рук у рукі, за Рэччу Паспалітай. Маскоўская дзяржава, нягледзячы на заключэнне Палянаўскага міру 1634 года, не збіралася адмаўляцца ад страчаных тэрыторый. Нагода надарылася падчас казацкага паўстання ў 1648 годзе пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага. Паўстанцы, пераважна казакі, а таксама ўкраінскія і беларускія сяляне, узялі шэраг перамог над польскім войскам і заключылі з Рэччу Паспалітай Збораўскі мірны дагавор, які надаў казакам аўтаномію. Неўзабаве, вайна аднавілася, гэтым разам няўдала для паўстанцаў, якія пацярпелі цяжкае паражэнне ў чэрвені 1651 годзе пад Берасцечкам. У 1653 годзе Багдан Хмяльніцкі, бачачы немагчымасць перамогі паўстання, звярнуўся да вялікага князя маскоўскага Аляксея Міхайлавіча з просьбай прыняць украінскія тэрыторыі ў яе склад. У кастрычніку 1653 годзе Земскі сабор прыняў рашэнне задаволіць просьбу Хмяльніцкага і абвясціў вайну Рэчы Паспалітай. У студзені 1654 годзе ў Пераяславе адбылася Рада, якая выказалася за ўваходжанне ў склад Маскоўскай дзяржавы. Хмяльніцкі перад маскоўскім пасольствам прынёс прысягу на вернасць вялікаму князю Аляксею Міхайлавічу.

Падрыхтоўка да вайны Падрыхтоўка да вайны вялася яшчэ з пачатку царавання Аляксея Міхайлавіча, з 1646 года, калі пачаўся набор афіцэраў і жаўнераў. З лютага 1653 года падрыхтоўкай заняліся асабліва актыўна. Дзеля наступу былі створаны тры арміі: паўночна-заходняя (у Вялікіх Луках), цэнтральная (знаходзілася ў Маскве) і паўднёва-заходняя (у Бранску), на дапамогу якой, Багдан Хмяльніцкі выслаў 20 тыс. казакоў, на чале з Іванам Залатарэнкам. Агульная колькасць расійскіх войскаў складала ля 80-100 тыс. чалавек.

Вялікае Княства Літоўскае у адказ магло выставіць толькі 10-12 тысяч войска на чале з Янушам Радзівілам. Вальны сойм у Берасці, скліканы Янам Казімірам 24 сакавіка 1653 года, ухваліў каштарыс на 15 тысяч салдат. Даведаўшыся ад злоўленых маскоўскіх шпегаў, што цар найперш хоча ўдарыць па Смаленску, сойм паслаў рэвізораў для агляду смаленскіх умацаванняў з тым, каб забяспечыць гэтую фартэцыю зброяй, боепрыпасамі, правіянтам, падправіць муры і валы. Умацоўвалі таксама замкі ў Віцебску і Полацку, павялічвалі іх залогі. Усходнія паветы Княства былі вызваленыя ад абавязку высылаць паспалітае рушэнне да галоўнага абозу, каб маглі самі абараняць сваю тэрыторыю. Шляхецкі соймік Полацкага ваяводства ў жніўні 1653 года вызначыў нормы мабілізацыі рушэння: з трох службаў па старых разліках трэба было выстаўляць аднаго чалавека з мушкетам ці ручніцай і сякерай, а таксама з запасам пораху, волава і харчу на 4 дні. Але гэтых захадаў было недастаткова для стрымлівання велізарных па колькасці маскоўскіх армій.

Пачатак вайны Непасрэднай падставай для пачатку вайны стала памылка паслоў Рэчы Паспалітай у напісанні царскага тытулу. Усе тры царскія арміі павінны былі ўдарыць адначасова. Галоўныя сілы пачалі рухацца з Масквы 15 мая 1654 года. Ход вайны ад самага пачатку агрэсіі разгортваўся надта ўдала для заваёўнікаў. Добра ведаючы канфесійныя праблемы Вялікага Княства Літоўскага, маскоўскі ўрад рабіў стаўку на яго праваслаўных жыхароў. Царскія граматы, што папярэдне засылаліся ў Рэч Паспалітую, мусілі пераконваць людзей у лаяльнасці Масквы да іх, схіляць праваслаўных на бок царскіх ратнікаў.

29 ліпеня царскія войскі захапілі Полацк. 25 чэрвеня царскія войскі ўзялі ў аблогу Смаленск і пасля моцнага супраціўлення занялі горад 29 верасня. 24 жніўня праз здраду Канстанціна Паклонскага здаўся Магілёў, 29 жніўня капітулявала Друя, а Дзісна ўзята штурмам і спалена. 12 кастрычніка здалася Дуброўна, пасля чаго з горада выгналі ўсіх людзей, шляхту выправілі да цара пад Смаленск, а сам горад спалілі. 22 лістапада В. П. Шарамецеў з баямі ўзяў Віцебск, пасля чаго зноў разаслаў усіх, хто аказаў супраціў, у розныя гарады Маскоўскай дзяржавы. Працягваў аказваць супраціўленне толькі Стары Быхаў, моцная крэпасць.

Толькі тады, 18 чэрвеня, атрымаўшы ад караля на Варшаўскім сойме булаву вялікага гетмана, Януш Радзівіл кінуўся дзейнічаць. Проста з сойму ён рушыў на тэрыторыю ваенных дзеянняў і стаў збіраць пад Оршай абоз. У канцы чэрвеня гетман фармальна меў чалавека. Але на справе шмат з іх было хворымі і параненымі. 12 жніўня пад Шкловам той прыняў бой з арміяй Якава Чаркаскага. Пры вялізнай дыспрапорцыі сіл (у Чаркаскага было не менш за 20 тысяч) ён здолеў нанесці непрыяцелю надзвычай цяжкія страты — ад 3 да 7 тысяч — і нават захапіць 610 палонных, а ў яго загінула ўсяго каля 700 чалавек. Але ўжо 24 жніўня пад мястэчкам Шапялевічы Радзівіл пацярпеў паражэнне ад войска А. М. Трубяцкога. Загінула пад тысячу чалавек — вялікія страты для 6—8-тысячнага корпуса. Сам гетман быў паранены. Разбітае войска рассеялася па лесе. Арміі Вялікага Княства Літоўскага больш не існавала.

Ужо ў верасні 1654 года Януш Радзівіл абвясціў, што войска Вялікага Княства адроджана і гатовае да дзеянняў. Праўда, сабраная сіла была намнога меншая, чым ухваленыя соймам 15 тысяч жаўнерскіх ставак. Сам вялікі гетман лічыў, што яго мабільныя часткі могуць скласці толькі 6 тысяч, астатніх лепей скарыстаць дзеля ўмацавання гарадоў. Баявыя дзеянні 1654 года скончыліся толькі глыбокай восенню.

Кампанія 1655 года Кампанія 1655 года пачалася ў студзені наступам войскаў Радзівіла на расійскія войскі пад Старым Быхавам. 5 лютага Паклонскі перайшоў на бок Рэчы Паспалітай і дазволіў увайсці ў Магілёў войскам Януша Радзівіла і Вінцэнта Гасеўскага. Але княжацкія войскі змаглі заняць толькі Ніжні замак. Радзівіл не змог вызваліць Верхні замак і ў маі зняў аблогу.

На пачатак года галоўныя царскія сілы былі накіраваны на Беларусь. Мэтай кампаніі стаў захоп астатняй тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага: Вільні, Старога Быхава, Слуцка, Брэста. Паход пачаўся ў сакавіку. У гэтым месяцы казацкае войска гетмана Івана Залатарэнкі, якое было на службе ў вялікага князя маскоўскага, здолела ўзяць Бабруйск, Казімір (Каралеўскую Слабаду) і Глуск. У маі з Бранска на Магілёў рушыла армія Трубяцкога. Казакі ж разам з Шарамецевым спрабавалі здабыць старабыхаўскую крэпасць. У той жа час войска княства было фізічна стомленае і дэмаралізаванае. Гаспадарка краіны была ўжо падарваная вайной, а ледзь не палова тэрыторыі наогул акупаваная. У земскі скарб дзяржавы зборы амаль не паступалі. Летам 1655 года замест 2 мільёнаў злотых падымнага падатку рэальна можна было сабраць толькі 200 тысяч, з-за чаго было немагчыма наняць добрае наёмнае войска. Паспалітае рушэнне, і раней мала на што здатнае, цяпер канчаткова страчвала сваё значэнне. На Менск рухаўся перадавы, вялікі і старажавыя палкі цэнтральнай арміі і 3 ліпеня, царскія войскі захапілі Менск. Шлях на Вільню быў адкрыты. Абараніць сталіцу было немагчыма, а на дапамогу Польшчы надзей не было, бо ўжо ў сакавіку на Рэч Паспалітую пачала агрэсію Швецыя. У 20-х днях ліпеня на галоўны віленскі тракт пачалі выходзіць і авангардныя часткі маскоўскага войска, і 20-тысячнае казацкае злучэнне І. Залатарэнкі. 8 жніўня войскі Чаркаскага і Залатарэнкі разам пайшлі на штурм Вільні і захапілі яе, зрабіўшы ў горадзе бойню, у якой загінула каля 8 тыс. жыхароў — гэта каля паловы горада.

Пасля захопу горада, Януш Радзівіл, падпісаў з Швецыяй Кейданскую унію, па якой Вялікае Княства Літоўскае пераходзіла пад пратэктарат Швецыі. Але праект уніі не падтрымала большая частка шляхты.

У верасні з Кіева на лодках выйшаў у паход атрад маскоўскіх войскаў на чале з князем . 15 верасня быў захоплены Тураў, 20 верасня спалены Столін, затым Пінск.

Кампанія 1655—1657 гадоў Два гады вайны прывялі дзяржаву да краі бездані. У Кароне Польскай пасля цяжкіх паражэнняў ад шведаў — 29 верасня , 30 верасня і 3 кастрычніка  — пасля капітуляцыі Варшавы і Кракава і ўцёкаў караля Яна Казіміра ў Сілезію дзяржава і войска былі канчаткова разваленыя.

Віцебскі ваявода Павел Сапега з восені 1655 года стаў пераймаць ролю галоўнага начальніка над рэшткамі арміі Вялікага Княства Літоўскага. Ягоную ўладу добраахвотна прызналі канфедэраты, якія кінулі Януша Радзівіла. Да яго пачалі сыходзіцца дробныя ваенныя аддзелы, якія агулам склалі каля 6 тысяч. Уся гэтая сіла фактычна бяздзейнічала, бо Павел Сапега вёў перамовы адначасова і з кароннымі гетманамі, і з маскоўскімі ваяводамі, і са шведамі, якія дамагаліся яго пераходу на бок Швецыі. Пры канцы 1655 года Сапега паспеў-такі напісаць каралю Карлу Х Густаву, што і ён згаджаецца на шведскую пратэкцыю, аднак фактычна пасля гэтага захоўваў адданасць каралю.

Тым часам Януш Радзівіл запёрся ў Тыкоціне, на Падляшшы. Тыкоцінскі замак аблажылі войскі Сапегі, які лічыў Радзівіла сваім асабістым сапернікам. Тут, у аблозе, 31 снежня 1655 года, абвешчаны ворагам Айчыны, памёр Януш Радзівіл. Пакуль групоўка Паўла Сапегі стаяла на Падляшшы і Берасцейшчыне, Ян Казімір пасылаў яму загады з патрабаваннем ісці да Сандаміра і ваяваць супраць шведаў разам з ваяводам Стэфанам Чарнецкім. Аднак Сапега накіраваў туды толькі 2 тысячы на чале з Палубінскім. Дзесьці ў сярэдзіне лютага 1656 года Сапега быў афіцыйна прызначаны вялікім гетманам і атрымаў Віленскае ваяводства, а ўвесну ён ужо павёў асноўныя сілы ў Польшчу на дапамогу каралеўскай арміі. Пасля гэтага войска Вялікага Княства Літоўскага вяло баявыя дзеянні ў асноўным супраць шведаў. Умяшанне маладога Карла Густава ў вайну выклікала абвастрэнне супярэчнасцей паміж Маскоўскай дзяржавай і Швецыяй, і расійскі цар Аляксей Міхайлавіч абвясціў вайну Швецыі.

Яшчэ на пачатку 1656 года кіруючыя колы Рэчы Паспалітай распрацавалі праграму выратавання дзяржавы. Планавалася паслабіць пазіцыі шведаў, схіліць на свой бок брандэнбургскага курфюрста , пасварыць з Расіяй казакаў, дамагчыся дапамогі ад крымскага хана Мехмеда IV Гірэя, нейтралізаваць трансільванскага князя Дзьёрдзя II Ракацы і, што было асабліва важна, падпісаць мір з Аляксеем Міхайлавічам. У справе апошняга кароль Ян Казімір заручыўся пасярэдніцтвам імператара Фердынанда III. Аўстрыйскія паслы браліся дапамагчы памірыць дзве адвеку варагуючыя краіны. Тады была падпісаны т. зв. Віленскі дагаворВіленскі дагавор быў падпісаны паміж Лівонскім ордэнам і Вялікім Княствам Літоўскім 31 жніўня 1559 года падчас Лівонскай вайны, які спыняў баявыя дзеянні паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй.

Кампанія 1658—1660 гадоў 16 верасня 1658 года падпісаны Гадзяцкі дагавор, якое вызначаў ўзаемаадносіны Украіны і Польскай Кароны. 14 лютага 1659 года маскоўскія войскі , дзе знаходзіліся казацкія войскі, што перайшлі на бок Рэчы Паспалітай, і жорстка расправіліся з імі. 1659 год — аблога расійскімі войскамі горада Чачэрска.

Пачынаючы з 1658 года амаль уся Беларусь была ахоплена паўстаннямі казакоў і шляхты. Гэтыя выступленні выкарысталі кіруючыя колы Рэчы Паспалітай для вяртання сваёй улады. Такім чынам 18 чэрвеня 1660 года пад Ляхавічамі быў разбіты шматлікі корпус на чале з ваяводам І. А. Хаванскім. 28 чэрвеня таго ж года аб’яднанае вялікалітоўскае і польскае войска П. Я. Сапегі і С. Чарнецкага разбіла каля мястэчка Палонка маскоўскую армію І. А. Хаванскага. Пазней, 3 ліпеня, гэтае ж аб’яднанне вызваліла Менск і тэрыторыю Беларусі да Берэзіны. 8 кастрычніка 1660 года вялікалітоўскія і польскія войскі адбілі каля Чавусаў наступленне маскоўскай арміі і вымусілі адступіць да Смаленска.

Кампанія 1661—1667 гадоў