Эжэн Гільвік (; , Карнак, Марбіян, Брэтань — , Парыж) — французскі паэт.

Друкаваўся з 1939 года, дэбютаваў вершамі ў памяць загінулых рэспубліканцаў Іспаніі. Член Французскай кампартыі (з 1942, адышоў ад партыйнай дзейнасці ў 1980 годзе). Удзельнічаў у руху Супраціву і падпольны друк часоў вайны. У 1945—1947 гг. працаваў у апараце міністраў-камуністаў у часовым ўрадзе Францыі. У 1951 годзе выходзяць зборнікі «Прага жыцця», «Смак свету». Перакладаў з рускай і ўкраінскай (вершы Тараса Шаўчэнкі выходзілі ў яго перакладзе асобным выданнем). Лаўрэат буйных літаратурных прэмій: Вялікі Залаты арол (1973), прэміі Французскай Акадэміі (1976) і інш. Прэзідэнт Акадэміі Малармэ.

На беларускую мову творчасць Гільвіка перакладаў Язэп СемяжонГаласы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с..

Творы «З зямлі і вады» (1942) «Заломы» (1947), «Выканаўчы ліст» (1947) «Дасягаць» (1949) «Смак свету» (1951) «Зямля для шчасця» (1952) «Карнак» (1961) «Сфера» (1963) «Разам» (1966) «Засечкі» (1971) «Пратока. Паэмы.» (1979) «Іншыя» (1980). «Пракладка трасы» (1987).

Літаратура Daix P., Guillevic, P., 1954; Lacôte R., Guillevic, «Les Lettres françaises», 1961, 9-15 févr., № 862.

Спасылкі Гільвік, паэт, у вершах якога шапталіся вятры Брэтані

Катэгорыя:Паэты Францыі Катэгорыя:Франкамоўныя паэты Катэгорыя:Франкамоўныя паэты XX стагоддзя Катэгорыя:Камуністы Францыі Катэгорыя:Перакладчыкі паэзіі на французскую мову Катэгорыя:Паэты Брэтані