thumb|Нэцке з выявай бога Райдзіна thumb|Кімано зашпіленае цэцке Нэ́цкеНапісанне «нэ́цке» ў адпаведнасці са  — мініяцюрныя разныя фігуркі з Японіі. Мелі ўтылітарную функцыю і служылі для зашпільвання кімано, у якім не было кішэняў.

Асноўнымі матэрыяламі для вырабу нэцке былі корань дрэва (самшыт), бамбук, слановая костка, а таксама зубы і іклы кітоў, маржоў, рогі аленя і інш.

З'явіліся ў 17 стагоддзі з росквітам гарадскога насельніцтва і заставаліся папулярнымі да 1880-х гадоў, калі кімано як паўсядзённае адзенне выйшла з ужытку.

Фігуркі нэцке выразаліся ў форме сямі багоў шчасця, у форме звяроў, кветак, пладоў, часам яны адлюстроўвалі сцэны з паўсядзённага жыцця.

Віды нэцке Адрозніваюць наступныя віды нэцке: катаборы () — кампактныя, круглявыя скульптуры анаборы () — полыя, ракавінкападобныя скульптуры мэн () — нэцке з выявай галавы альбо маскі (часта маскі но) сасі () — стрыжнепадобныя альбо пазногцепадобныя нэцке мандзю () — круглявыя, гузікападобныя нэцке з рэльефам р'юса () — падобныя да «мандзю», але праразаюцца наскрозь кагамібута () — мініяцюрны гаршэчак з накрыўкай з траўленага металу каракуры () — нэцке з рухомымі часткамі або схаваным сэнсам

Літаратура

Richard Wolf: Die Welt der Netsuke. Einführung für Sammler und Liebhaber, F. A. Brockhaus, Wiesbaden 1970 Wolfmar Zacken: Netsuke. Eine Ausstellung mit über zweihundert Netsukes, sowie Inros, Ojimes, Kinchakus und Tonkotsus. Edition Zacke, Wien

Спасылкі

Катэгорыя:Статуэткі Катэгорыя:Мастацкая разьба па камені Катэгорыя:Мастацкая разьба па дрэве Катэгорыя:Мастацкая разьба па косці Катэгорыя:Культура Японіі Катэгорыя:Японскі нацыянальны касцюм