— востраў у Японіі.
Геаграфія
Востраў Авадзі з’яўляецца найбуйнейшым востравам Унутранага Японскага мора і размешчаны паміж Осакскім залівам на ўсходзе і пралівам Кіі на поўдні. Плошча вострава — 592 км². Адміністрацыйна ён уваходзіць у прэфектуру Хіёга і падзяляецца на 3 гарадскія акругі — Авадзі, Сумота і Мінаміявадзі. Самы буйны з іх — Сумота.
Авадзі злучаецца з востравам Хонсю на поўначы мостам Акасі-Кайкё, а з востравам Сікоку на поўдні — мостам Нарута. Чыгуначнае злучэнне як на востраве, так і з востравам, адсутнічае. Адзіны сродак руху — аўтатранспарт.
Асноўным заняткам жыхароў вострава з’яўляецца сельская гаспадарка.
Гісторыя З VII і па XIX стагоддзі ўключна востраў утвараў у Японіі асобную правінцыю Авадзі. Сама назва Авадзі азначае ў перакладзе Дарога да правінцыі Ава — з прычыны таго, што ў мінулым праз Авадзі праходзіў найкарацейшы шлях з Хансю на Сікоку, у былую правінцыю Ава, цяпер прэфектура Такусіма. У перыяд Эда, пачынаючы з 1615 года, на Авадзі кіравалі даймё (князі) Такусімы.
Спасылкі
Катэгорыя:Астравы Японіі Катэгорыя:Астравы паводле алфавіта Катэгорыя:Хіёга