Дзяржава — старшыня Савета Еўрапейскага саюза — дзяржава — член Еўрапейскага саюза, якая мае права прыняцця агульных рашэнняў у Савеце Еўрапейскага саюза. Гэтым правам надзелены ўрад краіны-старшыні, абранага на перыяд шасці месяцаў, па папярэдне прынятым спісе (па прынцыпе ратацыі). Прэм’ер-міністр дзяржавы-старшыні на шэсць месяцаў становіцца старшынёй Савета Еўрапейскага саюза.
Трайное прэзідэнцтва Сістэма шасцімесячнай ратацыі ўжо даўно выклікала нараканні па прычыне занадта кароткага тэрміна. Пасля пашырэння ЕС да 25 краін узнікла неабходнасць змены інстытута прэзідэнцтва ЕС. З 2007 г. сістэма кіраўніцтва трансфармавана ў новую форму «калектыўнага трайнога прэзідэнцтва». Цяпер на паўтара года распрацоўваецца позва па пэўных бягучых пытаннях, вырашаць якія павінны тры краіны-старшыні па чарзе. У выніку адна краіна-старшыня проста працягвае распачатую працу папярэдніка.
План старшынства ў Савеце:
Год 1 студзеня — 30 чэрвеня 1 ліпеня — 31 снежня 2000 Партугалія Францыя 2001 Швецыя Бельгія 2002 Іспанія Данія 2003 Грэцыя Італія 2004 Ірландыя Нідэрланды 2005 Люксембург Вялікабрытанія 2006 Аўстрыя Фінляндыя 2007 Германія Партугалія 2008 Славенія Францыя 2009 Чэхія Швецыя 2010 Іспанія Бельгія 2011 Венгрыя Польшча 2012 Данія Кіпр 2013 Ірландыя Літва 2014 Грэцыя Італія 2015 Латвія Люксембург 2016 Нідэрланды Славакія 2017 Мальта Эстонія 2018 Балгарыя Аўстрыя 2019 Румынія Фінляндыя 2020 Харватыя Германія 2021 Партугалія Славенія 2022 Францыя Чэхія20232024 202520262027202820292030
Катэгорыя:Савет Еўрапейскага саюза Катэгорыя:Спісы:Еўрапейскі саюз