Георгій Сяргеевіч Таміло́ўскі (,  — , ) — Герой Савецкага Саюза (1943). Падчас Вялікай Айчыннай вайны камандзір 151-га стралковага палка 8-й стралковай дывізіі (13-я армія Цэнтральны фронт). Палкоўнік. Удзельнік Парада Перамогі ў Маскве.

Біяграфія Нарадзіўся ў Мінску. Скончыў сярэднюю школу, школу фабрычна-заводскага вучнёўства ў Гомелі. Працаваў на лесапільным заводзе, на чыгунцы ва Узбекістане. У Чырвонай Арміі з 1931 года. У 1934 годзе скончыў Мінскае ваеннае пяхотнае вучылішча. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з 1942 года на Бранскім, Цэнтральным, 1-м Украінскім і 4-м Украінскім франтах. Полк на чале з Г. Тамілоўскім вызначыўся ў ліпені—верасні 1943 года ў ліку першых фарсіраваў Дзясну, Дняпро, Прыпяць, вызваліў вялікую колькасць населеных пунктаў.

З чэрвеня 1944 года палкоўнік Тамілоўскі намеснік камандзіра 211-й Чарнігаўскай стралковай дывізіі, якая ўдзельнічала ў Львоўска-Сандамірскай аперацыі, у Карпатах, вызваленні Чэхаславакіі. . Пасля вайны Г. С. Тамілоўскі працягваў службу ў арміі. У 1949 годзе скончыў курсы «Выстрал», у 1954 годзе Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Акадэміі Генеральнага Штаба. З 1959 года палкоўнік Тамілоўскі ў адстаўцы. Жыў у сталіцы Удмурцііі горадзе Іжэўску. Працаваў дырэктарам прафесійна-тэхнічнага вучылішча.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна 2 ордэны Чырвонага Сцяга Ордэн Кутузава 2-й ступені Ордэн Суворава 1-й ступені Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені Ордэн Чырвонай Зоркі медалі.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

За что уроженцу Минска Г. Томиловскому присвоили звание Героя Советского Союза // Агенства «Минск-Новости»

Катэгорыя:Удзельнікі польскага паходу РСЧА Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Выпускнікі аб’яднанай беларускай ваеннай школы Катэгорыя:Палкоўнікі СССР Катэгорыя:Удзельнікі Парада Перамогі