Крысціна Марыя Бурбон (, Парыж — , Турын) — французская прынцэса, пасля замужжа герцагіня Савойская. Другая дачка і трэцяе дзіця караля Францыі Генрыха IV і яго другой жонкі Марыі Медычы.

Паводле генеалагічных даследаванняў, праведзеных удзельнікамі тэлевізійнай праграмы «Радавод сям’і», сярод сучасных яе нашчадкаў амерыканская актрыса Брук Шылдс.Сезон 1, Эпизод 5 Who Do You Think You Are, NBC web site

Біяграфія Лютым 1619 года ў Парыжы Крысціна ажанілася з герцагам савойскім Віктарам-Амадэем I (1587—1637). У іх шлюбе нарадзіліся: Людвіг Амадэй (1622—1628); Луіза Крысціна (27 ліпеня 1629 — 14 мая 1692) — жонка свайго дзядзькі Марыса Савойскага; Францыск Гіяцынт (14 верасня 1632 — 4 кастрычніка 1638), герцаг савойскі; Карл Эмануіл II (20 чэрвеня 1634 — 12 чэрвеня 1675), герцаг савойскі; Маргарыта Віяланта (15 лістапада 1635 — 29 красавіка 1663) — жонка герцага пармскага Рануча II; Генрыэта Адэлаіда (6 лістапада 1636 — 18 сакавіка 1676) — жонка курфюрста баварскага Фердынанда Марыі; Кацярына Беатрыса (6 лістапада 1636 — 26 жніўня 1637).

Пасля смерці мужа Крысціна ўзяла на сябе рэгенцтва пры сыне Францыску Гіяцынце, а пазней пры Карле Эмануіле II. Рэгенцтва аспрэчвалі яе дзеверы Томас і Марыс Савойскія, якіх падтрымлівала Іспанія, але герцагіня здолела захаваць гэта права пры дапамозе Францыі пасля некалькіх гадоў грамадзянскай вайны. У 1642 годзе сваякі памірыліся, а каб умацаваць прыязныя адносіны Марыс Савойскі ажаніўся з дачкой Крысціны, Луізай, якой было тады 13 гадоў.

У Турыне для Крысціны Марыі былі пабудаваны палацы ў французскім гусце — замак Валянціна і палацца Рэале.

Памерла ў Турыне 27 снежня 1663 года ва ўзросце 57 гадоў.

Спасылкі

Катэгорыя:Бурбоны Катэгорыя:Французскія прынцэсы Катэгорыя:Рэгенткі