Ла́сіца — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ласіца (прыток Галбіцы), за 33 км у напрамку на ўсход ад горада Паставы.
Плошча ваверхні возера 0,46 км². Даўжыня 1,4 км, найбольшая шырыня 0,51 км, даўжыня берагавой лініі 3,5 км. Найбольшая глыбіня 3,8 м. Плошча вадазбору 108 км². Катлавіна возера выцягнутая з поўначы на поўдзень. Вышыня схілаў 10—11 м. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Мелкаводдзе пясчанае. На возеры востраў плошчай 0,2 га. Праз возера працякае рака Ласіца.
Каля возера вёскі Казлоўшчына і Ласіца. Уздоўж усходняга берага пралягае аўтамабільная дарога .
Літаратура
Катэгорыя:Азёры Пастаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Галбіцы