Галго́фа, Галго́та (; , «лобнае месца» ад арам. gûlgaltâ, літ. «чэрап»; ) (таксама ўжываецца Кальварыя) — паводле Евангелляў месца адразу за сценамі Іерусаліма, дзе быў укрыжаваны Ісус Хрыстос.
Месцазнаходжанне Галгофа згадваецца ў ранніх работах, як пагорак, які размешчаны вельмі блізка да брамы ў Іерусалім. З 6 стагоддзя месца згадваецца як гара, а з 333 года як невялікі ўзгорак. Новы Запавет апісвае яго як месца досыць блізка да горада, і тыя, якія ўваходзілі ў горад маглі чытаць надпіс над крыжам «Ісус з Назарэта — Цар Іўдзейскі». Само размяшчэнне Галгофы згадваецца ва ўсіх чатырох Евангеллях.
Традыцыйнае месцазнаходжанне Галгофы вядзе пачатак ад ідэнтыфікацыі Алены, маці Канстанціна I, у 325 годзе. У некалькіх метрах побач, Алена таксама вызначыла месцазнаходжанне Магілы Ісуса і сцвярджала, што выявіла Жыватворны Крыж, а яе сын, Канстанцін потым пабудаваў на гэтым месцы царкву Магілы Гасподняй. У 333 годзе, паломнік з Бардо, уваходзячы з усходу, апісаў «невялікі пагорак Галгофы, дзе быў укрыжаваны Гасподзь».
Гэта месца знаходзіліся на паўночны захад ад горада. У цяперашні час яно з’яўляецца часткай Храма Магілы Гасподняй у хрысціянскім квартале старога горада Іерусаліма. Пачынаючы з канца XIX стагоддзя некаторыя даследчыкі вылучалі іншыя версіі аб яе месцазнаходжанні, напрыклад Садовая магіла на поўначы Іерусаліма ля Дамаскай брамы.
Катэгорыя:Мукі Хрыстовы Катэгорыя:Геаграфія Евангелляў Катэгорыя:Месцы паломніцтва Катэгорыя:Хрысціянскія рэліквіі Катэгорыя:Славутасці Іерусаліма Катэгорыя:Месцы пакаранняў смерцю Катэгорыя:Храм Магілы Гасподняй Катэгорыя:Свяшчэнныя горы