Уладзімір Жураў (нар. ) — беларускі футбаліст, брамнік.
Клубная кар’ера Выступаў за магілёўскі «Дняпро», дзе гуляў пераважна за дубль.
З 2012 года быў асноўным брамнікам «Полацка» ў Першай лізе. Пасля пагаршэння фінансавага становішча полацкай каманды ў жніўні 2013 года перайшоў у наваполацкі «Нафтан». У складзе «Нафтана» стаў трэцім брамнікам. 1 верасня 2013 года дэбютаваў у асноўным складзе навапалачан у матчы супраць брэсцкага «Дынама», правёў усе 90 хвілін. З-за памылак Журава «Нафтан» прапусціў 2 галы і саступіў 1:2. Больш у сезоне 2013 не полі не з’яўляўся.
У студзені 2014 года па заканчэнні тэрміну арэнды вярнуўся ў «Дняпро». Пачынаў сезон 2014 у якасці другога брамніка (пасля Барыса Панкратава), але пасля таго як Панкратаў у ліпені 2014 года атрымаў траўму, стаў выступаць у аснове. Па выніках сезона 2014 «Дняпро» выбыў у Першую лігу, дзе Жураў стаў асноўным брамнікам (чаргаваўся з Русланам Капанцовым).
У лютым 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дняпро» і накіраваўся на прагляд у гродзенскі «Нёман», з якім у сакавіку падпісаў пагадненне. У складзе «Нёмана» стаў другім брамнікам пасля Сяргея Курганскага. У маі 2017 года ў сувязю з траўмай Курганскага, заняў месца ў аснове, пазней стаў часцей з’яўляцца на полі. У лістападзе 2017 года на два гады падоўжыў кантракт з «Нёманам». У першай палове 2018 года быў асноўным брамнікам каманды, пазней страціў месца ў складзе.
У лютым 2019 года перайшоў у «Віцебск», дзе быў другім брамнікам пасля Дзмітрыя Гушчанкі. У снежні 2019 года кантракт клуба з брамнікам быў разарваны.
У студзені 2020 года далучыўся да магілёўскага «Дняпра». Стаў асноўным брамнікам каманды і дапамог ёй перамагчы ў Другой лізе. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з магілёўскім клубам. У сезоне 2021 заставаўся асноўным брамнікам каманды. У студзені 2022 года стала вядома, што Жураў застаецца ў «Дняпры» яшчэ на год.
У сезоне 2022 у Вышэйшай лізе правёў 21 гульню з 30. У студзені 2023 года, нягледзячы на выбыванне ў Першую лігу, падоўжыў кантракт з «Дняпром». Пакінуў каманду ў чэрвені 2023 года.
Дасягненні Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2020
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2009 дубль Дняпро 16 −11 2010 Д1 Дняпро 1 −4 2011 Д1 Дняпро 2 −5 2012 Д2 Полацк 24 −46 2013 (1) Д2 Полацк 10 −11 2013 (2) Д1 Нафтан 1 −2 2014 Д1 Дняпро 11 −14 2015 Д2 Дняпро 18 −10 2016 Д1 Нёман 2 −0 2017 Д1 Нёман 19 −19 2018 Д1 Нёман 13 −19 2019 Д1 Віцебск 5 −7 2020 Д3 Дняпро 20 −8 2021 Д2 Дняпро 30 −32 2022 Д1 Дняпро 21 −48 2023 (1) Д2 Дняпро 9 −7
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Полацк Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск