— прэфектура Японіі, знаходзіцца ў рэгіёне Сікоку на востраве Сікоку. Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры — горад Коты.

Гісторыя Першапачаткова гэта была правінцыя Тоса. У перыяд Сэнгоку кантралявалася рознымі кланамі. Самураі з Тосы ў канцы перыяду Эда актыўна ўдзельнічалі ў звяржэнні сёгуната Такугава. Цяперашнюю назву прэфектура атрымала ў 1871 годзе, а межы — у 1880 годзе.

Геаграфія Прэфектура мяжуе на паўночным усходзе з прэфектурай Такусіма, на поўдні з прэфектурай Эхімэ. Тэрыторыя прэфектуры галоўным чынам гарыстая, але маюцца некалькі невялікіх раўнінных зон уздоўж рэк.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел У прэфектуры Коты размешчана 11 гарадоў і 6 паветаў (17 пасёлкаў і 6 сёлаў).

Гарады Спіс гарадоў прэфектуры: Акі; Камі; Конан; Коты; Мурота; Нанкоку; Сіманта; Сукума; Сусакі; Тоса; Тосасімідзу.

Паветы Пасёлкі і сёлы паводле паветаў: Акі; Гэйсэй; Кітагава; Нахары; Тано; Таё; Умадзі; Ясуда; Нагаока; Матояма; Отая; Тоса; Окава; Тоса; Агава; Іно; Ніёдогава; Такаока; Накатоса; Оты; Сакава; Сіманто; Хідака; Цуно; Юсухара; Хата; Курасіо; Міхара; Оцукі.

Сімволіка Эмблема прэфектуры была абрана 15 красавіка 1953 года. Сцяг прэфектуры афіцыйна не зацвярджаўся, але ў яго якасці звычайна выкарыстоўваюць белую эмблему на фоне колеру бардо. Маскотам прэфектуры стаў Курасіо-кун, названы па цёплым марскім цячэнні Курасіо.

Кветка прэфектуры абралі 22 сакавіка 1954, ім стала васкоўніца чырвоная. Дрэвам 12 верасня 1966 абралі крыптамерыю, птушкай — піта-німфу (10 мая 1964), а рыбай — паласатага тунца (21 чэрвеня 1988).

Спасылкі

Афіцыйны сайт прэфектуры Коты

Катэгорыя:Прэфектуры Японіі Катэгорыя:Сікоку