Гніенне (аманіфікацыя) — працэс раскладання мікраарганізмамі арганічных азоцістых рэчываў глебы з вылучэннем аміяку. Мае вялікае значэнне ў кругавароце азоту ў прыродзе і жыўленні раслін. У аманіфікацыі ўдзельнічаюць гніласныя бактэрыі, актынаміцэты, плесневыя грыбы. Аманіфікацыі падвяргаюцца рэшткі раслін, жывёл, якія загінулі, гумус, арганічныя ўгнаенні і інш. Аміяк, што выдзяляецца пры аманіфікацыі, часткова выкарыстоўваецца мікраарганізмамі ў сінтэзе бялкоў уласных клетак. Большая колькасць яго ператвараецца ў глебе ў аманійныя солі, якія засвойваюцца раслінамі, частка акісляецца да нітратаў (нітрыфікацыя). Лепш працякае ў слабакіслых і нейтральных, дастаткова ўвільготненых глебах, што добра аэрыруюцца. Літаратура

Катэгорыя:Мікрабіялогія Катэгорыя:Біялагічны цыкл азоту Катэгорыя:Трупныя з’явы Катэгорыя:Паталагічная анатомія Катэгорыя:Біялагічныя працэсы