Ві́ка пасяўная, Віка яравая, Гарошак пасяўны (Vicia sativa) — кветкавая расліна, від роду сямейства .

Назва Гарошак пасяўны, віка, віка сеўнаяЗ. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. — Вільня, Субач 2, 1924., выкаШатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. — Мінск, 1929, выка сеўнаяВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927..

Батанічнае апісанне

Аднагадовая травяністая расліна. Сцябло тонкае, галінастае, даўжынёй 40—110 см, палягае. Лісце чаргаванае, на чаранках, парнаперыстае, апушанае, з гладкім краем. Кветкі сядзячыя, з пяццю пялёсткамі, фіялетава-пурпуровыя, ружовыя. Плод — шматнасенны струк.

Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф.

Падвіды  — у крыніцы пад назвай

Значэнне і выкарыстанне Культывуецца з XVIII стагоддзя. Кармавая расліна. Добра расце на някіслых гліністых і сугліністых або тарфяна-балотных глебах. У севазваротах размяшчаецца пасля збожжавых і прапашных культур. Абагачае глебу азотам. У сумесі з аўсом дае высакаякасны зялёны корм, сена, сілас. Расце як пустазелле на пустках, пашах і агародах, каля дарог, на лугах і аблогах, у парках і садах, па берагах рэк і ручаёў.

Літаратура Рабцэвіч Г. Віка // Беларуская ССР. Кароткая Энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.

Спасылкі

Терехина Н. В. Vicia sativa L. — Вика посевная // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения

Катэгорыя:Гарошак Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Кармавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Пустазелле