Руды лес (), часам Іржавы лес, Чырвоны лес — каля 10 км² дрэваў, што атачаюць Чарнобыльскую АЭС. Назва «Руды лес» паходзіць ад чырвона-бурага колеру соснаў, пасля таго як яны ўвабралі найбольшую долю выкіду радыеактыўнай пылі падчас выбуху рэактара ў 1986 годзеWildlife defies Chernobyl radiation, by Stefen Mulvey, BBC News April 20, 2006.. Падчас работаў па дэзактывацыі тэрыторыі лес быў знесены бульдозерамі і захароненыChernobyl's continuing hazards, by Stefen Mulvey, BBC News. На сённяшні дзень Руды лес з’яўляецца найбольш моцна забруджанай тэрыторыяй у свеце.

Катастрофа і дэзактывацыя thumb|220px|Пагорак на ўсходнім краі лесу Руды лес знаходзіцца ў зоне адчужэння; гэта тэрыторыя атрымала найбольшыя дозы радыяцыі пасля Чарнобыльскай катастрофы, у дадатак да пазнейшых аблокаў дыму і радыеактыўнага пылу, якія моцна забрудзілі лясную тэрыторыю. Выбух і пажар на чацвертым энергаблоку ЧАЭС спрычыніў моцнае забруджванне грунту, вады і атмасферы радыяцыяй, эквівалентнай 20 атамным бомбам, скінутым на Хірасіму і НагасакіBack to wild PDF . thumb|Занядбаныя дамы ў Прыпяці Падчас работы па дэзактывацыі большасць дрэваў была знесена бульдозерамі і захароненая па траншэях, якія былі пакрыты тоўстым слоем пяску і засаджаныя маленькімі хваёвымі дрэўцаміA Natural History of Chernobyl , by Mary Mycio, Wormwood Forest: A Natural History of Chernobyl. Выказваліся засцярогі, што з часам раскладання мёртвых дрэваў радыяцыя можа прасачыцца ў грунтавыя воды, таму пасля аварыі ўсе жыхары навакольных тэрыторый былі эвакуіраваныя.

Запаведнік Калі людзі пакінулі гэты абшар у 1986 годзе, на іх месца, нягледзячы на радыяцыю, прыйшлі розныя прадстаўнікі жывёльнага свету. На флору і фаўну Рудога лесу значна паўплывала радыеактыўная забруджанасць. Мяркуецца, што біяразнастайнасць Рудога лесу павялічылася цягам наступных гадоў пасля аварыіThe Chernobyl nuclear disaster and subsequent creation of a wildlife preserve, Letter to the Editor, Robert J.Baker, Texas Tech University and International Radioecology Laboratory. Таксама паведамляецца пра некаторыя чэзлыя дрэвы на тэрыторыі.

На сённяшні дзень Руды лес з'яўляецца найбольш моцна забруджанай тэрыторыяй у свеце. Тым не менш, гэты абшар стаў надзвычай утульным месцам для размнажэння шматлікіх відаў пад пагрозай знікнення. У 1996 годзе дакументальны фільм BBC «Inside Chernobyl’s Sarcophagus» (Унутры Чарнобыльскага саркафагу) паказаў, як са шчылінаў будынку колішняга рэактара вылятаюць птушкі. Доўгатэрміновае ўздзеянне радыеактыўных ападкаў на флёру і фаўну рэгіёну дагэтуль да канца не даследавана. Адзначалася наяўнасць буслоў, баброў, ваўкоў і некаторых драпежных птушакChernobyl: The Scale of the Accident , by International Atomic Energy Agency/World Health Organization/United Nations Development Programme'', September 5, 2005.

Сучасны стан thumb|Карта паказвае забруджаныя цэзам-137 тэрыторыі Беларусі, Расіі і Украіны На сённяшні дзень узровень радыяцыі на тэрыторыі Рудога лесу не перавышае аднаго рэнтгена за гадзіну, але агульным паказчыкам з'яўляецца колькасць у 10 мілірэнтгенаў у гадзіну. Больш за 90% радыеактыўных рэчываў Рудога лесу скопленыя ў грунце.

Навукоўцы плануюць выкарыстоўваць горад Прыпяць і яго ваколіцы ў якасці ўнікальнай лабараторыі для мадэлявання рассейвання радыенуклідаў пасродкам выбуху бруднай бомбы альбо атакі хімічнымі або біялагічнымі рэчывамі. Абшар прапаноўвае выдатную магчымасць сістэмна зразумець шлях радыеактыўных ападкаў праз гарадскую і сельскую мясцовасць.

Прырода на гэтай тэрыторыі не толькі здолела выжыць, але і закрасаваць праз яўную адсутнасць чалавека. Абшар раптоўным чынам стаў радыелагічным запаведнікам. Раней меркавалася пра наяўнасць знешняй дэфармаванасці жывёл пасродкам хаатычных мутацыяй, аднак пазней гэта не было даказана, акрамя частковага альбінізму ў ластавак. На дадзены момант вучоных непакоіць наяўнасць стронцыя-90 і цэзія-137 у грунце Рудога лесу, перыяд паўраспаду якіх складае 30 гадоў. Таксама выказваюцца няўсцешныя здагадкі пра магчымасць уздзеяння радыяцыі на некалькі наступных пакаленняўMicrosoft Word - !!MASTERDOC cesium dr3 mar2 ac.dochttp://ag.arizona.edu/swes/chorover_lab/pdf_papers/Bostick%20et%20al.,%202002.pdf .

Катэгорыя:Лясныя масівы Украіны Катэгорыя:Колішнія лясы Катэгорыя:Чарнобыльская катастрофа Катэгорыя:Зона адчужэння Чарнобыльскай АЭС Катэгорыя:Радыебіялогія