Ла-Плата ( — «Срэбраная рака») — эстуарый, утвораны пры зліцці рэк Уругвай і Парана. Гэта лейкападобнае паглыбленне на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы Паўднёвай Амерыкі, расцягнулася на 290 км ад зліцця рэк да Атлантычнага акіяна.
У месцы зліцця рэк шырыня Ла-Платы складае 48 км, рака цячэ на паўднёвы ўсход, пашыраючыся да 220 км пры ўпадзенні ў Атлантычны акіян. Яна ўтварае частку мяжы паміж Аргенцінай і Уругваем, асноўныя парты і найбуйнейшыя гарады на рацэ - Мантэвідэа і Буэнас-Айрэс.
Катэгорыя:Эстуарыі Катэгорыя:Залівы Аргенціны Катэгорыя:Залівы Уругвая