__NOTOC__
9 мая (9 траўня) — сто дваццаць дзявяты (сто трыццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі 1502: Хрыстафор Калумб пачаў сваё чацвёртае падарожжа ў Новы Свет. 1633: Новаабраны кароль Рэчы Паспалітай Уладзіслаў IV з-пад Варшавы павёў войска на дапамогу абложанаму Смаленску (гл. Смаленская вайна, 1632-1634). 1927: Парламент Аўстраліі пераехаў у новую сталіцу — Канберу. 1929: Пачала працу камісія ЦК ВКП(б) якая вывучала практыку правядзення новай нацыянальнай палітыкі ў БССР, высновы камісіі былі падставай для рэпрэсій беларускай інтэлігенцыі. 1936: Італія анексавала Эфіопію. 1945: У СССР абвешчана пра падпісанне Акта капітуляцыі Германіі ў 2-й сусветнай вайне. 1948: Беларуская цэнтральная рада на пленуме ў нямецкім Эльвангене абвясціла сябе «выканаўчым і прадстаўнічым на эміграцыі органам незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі». 1950: Міністр замежных спраў Францыі Роберт Шуман прадставіў свае прапановы па стварэнні арганізаванай Еўропы. 1953: Выйшаў першы нумар штомесячніка «Маладосць». 1974: Адкрыта Пражскае метро. 1980: Выйшаў у пракат амерыканскі фільм жахаў «Пятніца, 13-е».
Нарадзіліся
1147: Мінамота-но Ёрытома, заснавальнік сёгуната Камакура 1439: Пій III, Папа Рымскі (пам. 18.10.1503) 1740: Джавані Паізіела, італьянскі кампазітар (пам. 5.7.1816) 1773: Жан Шарль Леанар Сімонд дэ Сісмандзі, швейцарскі эканаміст 1870: Ханс Балушэк, нямецкі мастак 1877: Лука (Война-Ясянецкі), рускі хірург, пісьменнік, епіскап Рускай праваслаўнай царквы, праваслаўны святы (пам. 11.6.1961) 1883: Хасэ Артэга-і-Гасет, іспанскі філосаф (пам. 18.10.1955) 1886: Фрэнсіс Бідл, амерыканскі прававед 1894: Мікалай Галадзед, дзяржаўны дзеяч БССР (пам. 21.6.1937) 1913: Васіль Уладзіміравіч Івашын, педагог, акадэмік Акадэміі педагагічных навук СССР (пам. 06.11.2009) 1924: Булат Акуджава, расійскі бард, паэт, пісьменнік (пам. 12.6.1997) 1929: Зілур Рахман, прэзідэнт Бангладэш 1941: Леанід Давідзенка, беларускі скульптар, педагог (пам. 28.10.2002) 1949: Білі Джоэл, амерыканскі аўтар-выканаўца, піяніст 1957: Фульвіа Калавацы, італьянскі футбаліст 1968: Наташа Пірц-Мусар, прэзідэнт Славеніі
Памерлі
1280: Магнус VI, кароль Нарвегіі 1651: Карнеліс дэ Вос, фламандскі мастак 1805: Фрыдрых Шылер, нямецкі паэт і драматург (нар. 10.11.1759) 1850: Жазеф Луі Гей-Люсак, французскі хімік і фізік 1872: Георг Людвіг фон Маўрэр, нямецкі дзяржаўны дзеяч, гісторык 1896: Ягор Замыслоўскі, гісторык, археограф, педагог (нар. 6.6.1842) 1931: Альберт Абрахам Майкельсан, амерыканскі фізік 1933: Джон Джарвіс, брытанскі плывец, двухразовы чэмпіён Летніх Алімпійскіх гульняў 1900 г. 1949: Луі II (князь Манака) 1957: Генрых Кампендонк, нямецкі жывапісец 2014: Давід Рыгоравіч Сімановіч, беларускі паэт, перакладчык 2020: Літл Рычард, амерыканскі спявак і кампазітар 2024: Роджэр Корман, амерыканскі кінарэжысёр і прадзюсар
Святкуюць Дзень памяці і прымірэння. Беларусь, Казахстан, Малдова, Расія, Сербія: Дзень Перамогі. Еўрапейскі Саюз, Малдова, Рэспубліка Косава, Украіна: Дзень Еўропы. ЗША: Дзень настаўніка.
509