BGN/PCGN раманізацыя беларускай мовы — сістэма раманізацыі (запісу лацінскім пісьмом) беларускага кірылічнага тэксту, распрацаваная супольна ў Радзе па геаграфічных назвах ЗША (BGN, United States Board on Geographic Names) і ў Пастаянным камітэце па геаграфічных назвах для брытанскага афіцыйнага выкарыстання (PCGN, Permanent Committee on Geographical Names for British Official Use).
Гэтая раманізацыя для беларускай мовы — частка шырэйшага збору сістэм раманізацыі BGN/PCGN, які ўлучае метады для 29 розных моваў. Частка, якая тычыцца беларускай мовы, была супольна ўхвалена гэтымі арганізацыямі ў сваім сённяшнім выглядзе ў 1979. Мяркуецца, што сістэма BGN/PCGN адносна прасцейшая ў вымаўленні і інтуіцыйна лепей зразумелая для англамоўнага чытача, чым іншыя сістэмы раманізацыі. Сістэма выкарыстоўваецца ў англамоўнай картаграфічнай і падобнай прадукцыі (напр., геаграфічныя базы дадзеных).
У гэтай сістэме ўжываюцца толькі базавы лацінскі алфавіт (няпоўны) і знакі пунктуацыі. Ніякія дыякрытычныя знакі ці незвычайныя літары не патрабуюцца, хоць існуе неабавязковае правіла ўжывання знаку інтэрпункцыі «·» дзеля пазбягання неадназначнасцяў.
BGN/PCGN раманізацыя беларускай мовы (1979) Беларуская літара Раманізацыя Заўвагі Прыклады А (а) A (a) — Антон = Anton Вілейка = Vilyeyka Б (б) B (b) — Брэст = Brest Дубна = Dubna В (в) V (v) — Віцебск = Vitsyebsk Асіповічы = Asipovichy Г (г) H (h) — Гродна = Hrodna Брагін = Brahin Д (д) D (d) — Добруш = Dobrush Ліда = Lida Е (е) Ye (ye) — Гомель = Homyel’ Беліца = Byelitsa Ё (ё) Yo (yo) — Ёдкавічы = Yodkavichy Нёман = Nyoman Ж (ж) Zh (zh) — Жлобін = Zhlobin Ружаны = Ruzhany З (з) Z (z) — Зоя = Zoya князь = knyaz’ І (і) I (i) — Ігнат = Ihnat Мінск = Minsk Й (й) Y (y) Пасля рэформы правапісу ў 2008 гэтая літара не сустракаецца ў пачатках беларускіх словаў. Йосель = Yosyel’ Койданава = Koydanava К (к) K (k) — Крапіўна = Krapiwna Менск = Myensk Л (л) L (l) — Лаўна = Lawna Лёсік = Lyosik Купала = Kupala Вілейка = Vilyeyka Міхал = Mikhal Вільня = Vil’nya Лепель = Lyepyel’ М (м) M (m) — Магілёў = Mahilyow Няміга = Nyamiha Н (н) N (n) — Наваградак = Navahradak Баранавічы = Baranavichy О (о) O (o) — Орша = Orsha Востраў = Vostraw П (п) P (p) — Пінск = Pinsk Дняпро = Dnyapro Р (р) R (r) — Рагачоў = Rahachow Сураж = Surazh С (с) S (s) — Смаляны = Smalyany Арэса = Aresa Рось = Ros’ Т (т) T (t) — Талачын = Talachyn Масты = Masty У (у) U (u) — Уладзімір = Uladzimir Бабруйск = Babruysk Ў (ў) W (w) Звычайна, беларускія імёны не пачынаюцца з гэтай літары, але такі запіс можа сустрэцца ў тэкстах, аформленых паводле альтэрнатыўных правапісаў. Быхаў = Bykhaw Воўпа = Vowpa Іўе = Iwye Ф (ф) F (f) — Фолюш = Folyush фортка = fortka Х (х) Kh (kh) — Хатынь = Khatyn’ Быхаў = Bykhaw Ц (ц) Ts (ts) — Ганцавічы = Hantsavichy Стоўбцы = Stowbtsy цьмяны = ts’ myany мясцовы = myastsovy Астравец = Astravyets Прыпяць = Prypyats’ Ч (ч) Ch (ch) — Чэрыкаў = Cherykaw Шчара = Shchara Нарач = Narach Ш (ш) Sh (sh) — Шклоў = Shklow Ашмяны = Ashmyany Ы (ы) Y (y) Звычайна, беларускія імёны не пачынаюцца з гэтай літары, але яна можа сустрэцца ў такой пазіцыі ў беларускім запісе іншаземных імён. Ыттык-Кёль = Yttyk-Kyol’ Кобрын = Kobryn Солы = Soly Ь (ь) ’ Гэтая літара не сустракаецца ў пачатках беларускіх словаў. Копысь = Kopys’ рунь = run’ Э (э) E (e) — Эйсманты = Eysmanty Крэва = Kreva Ю (ю) Yu (yu) — Юры = Yury уюн = uyun Я (я) Ya (ya) — Язэп = Yazep Івянец = Ivyanyets ’ ’’ Гэты знак выкарыстоўваецца дзеля азначэння палаталізацыі, і не ўваходзіць у стандартны алфавіт. з’езд = z’’yezd Зг (зг) Z∙h (z∙h) Карыстанне гэтым дыграфам неабавязковае. Кг (кг) K∙h (k∙h) Карыстанне гэтым дыграфам неабавязковае. Сг (сг) S∙h (s∙h) Карыстанне гэтым дыграфам неабавязковае. Тс (тс) T∙s (t∙s) Карыстанне гэтым дыграфам неабавязковае. Цг (цг) ts∙h (ts∙h) Карыстанне гэтым дыграфам неабавязковае. Ґ (ґ) G (g) Гэтая літара састарэлая.
Літаратура United States Board on Geographic Names Foreign Names Committee Staff, 1994. Romanization Systems and Roman-Script Spelling Conventions, p. 23.
Катэгорыя:Раманізацыя Катэгорыя:Беларуская мова