Мельхіёр Ваньковіч (; , маёнтак Калюжыца, цяпер Бярэзінскі раён — , Варшава) — польскі пісьменнік, журналіст, рэпарцёр і аглядальнік.
З роду Ваньковічаў. Скончыў Варшаўскі універсітэт (1922). У 1930-х гадах карэспандэнт віленскай газеты «Słowo». З 1949 жыў у ЗША, у 1958 вярнуўся ў Варшаву.
Аўтар брашуры «Чаму польскі салдат уваходзіць у Літву і Беларусь» (1919). На ўспамінах аб дзіцячых гадах заснавана аповесць «Шчанюковы гады» (1934). Пасля наведвання СССР выдаў кнігу рэпартажаў «Апер'еная рэвалюцыя» (1934). Аўтар гістарычнай аповесці з часоў грамадзянскай вайны «Шпіталь у Ціхінічах» (2-е выданне, 1935), рамана «Зелле на кратэры» (1957), аповесці «Вестэрплятэ» (1959), нарысаў і рэпартажаў «Монтэ Касіна» (1957), «Ад Стоўбцаў да Каіра» (1969), успамінаў «Туды і сюды» (1961) і інш.
Літаратура
Беларускія пераклады Шчанячыя гады: пераклад з польскай / Мельхіёр Ваньковіч. — Мінск : Тэхналогія, 2024. — 141, с.
Катэгорыя:Памерлі ў Варшаве Катэгорыя:Пахаваныя ў Варшаве Мельхіёр Катэгорыя:Віленскія кансерватары Катэгорыя:Нарадзіліся ў Калюжыцы