Ваенны амфітэатр — адна з галоўных славутасцей сярод руін старажытнарымскага горада Аквінкум. Адзін з двух амфітэатраў рымскага горада (другі — меншы па аб’ёму грамадзянскі амфітэатр)Помнікі антычнага Аквінкума . Размяшчаецца за некалькі кіламетраў на поўдзень ад асноўнай тэрыторыі Аквінкума. Цяпер знаходзіцца на тэрыторыі Будапешта (у Обудзе).

Амфітэатр пабудаваны ў сярэдзіне II стагоддзя н.э. Гэта адзін з найбуйнейшых амфітэатраў, пабудаваных рымлянамі па-за Італіяй.

Амфітэатр выкарыстоўваўся для гладыятарскіх баёў, сутычак з дзікімі жывёламі і наўмахій.

Будынак мае форму эліпса, даўжыня вялікай восі арэны складае 89 м, малой — 66 м. У амфітэатр вяло 20 варот. У ім магло размясціцца каля 12 000 гледачоў.

Катэгорыя:Амфітэатры Старажытнага Рыма Катэгорыя:Славутасці Будапешта