Музей гісторыі Будапешта () размяшчаецца ў паўднёва-усходнім крыле Каралеўскага палаца ў Будзе. У экспазіцыі музея прадстаўлены матэрыялы, якія ілюструюць гісторыю венгерскай сталіцы з дагістарычных часоў да Новага часу. На верхніх паверхах музея ўвазе наведвальнікаў у музейнай экспазіцыі прадстаўлены творы мастацтва, прадметы рамеснай вытворчасці, тэкстыль, кераміка, фатаграфія, хатнія рэчы і іншыя прадметы побыту пачынаючы ад Старажытнага Рыма і да Другой сусветнай вайны. У музеі таксама можна агледзець выяўленыя падчас археалагічных раскопак руіны гатычнага і рэнесанснага палацаў з гербамі дынастыі Арпадаў, Анжуйскай дынастыі, Мацьяша Корвіна і Ягелонаў, фрагменты параднай залы караля Мацьяша Корвіна (столь працы архітэктара Дж. Далматы), пакоі каралевы і капліцу 1380 года. У экспазіцыі музея таксама знаходзяцца выяўленыя ў 1974 годзе статуі XV стагоддзя, якія сімвалізуюць членаў Анжуйскай дынастыі, біскупаў, апосталаў і прарокаў.
Рашэнне аб заснаванні музея, прысвечанага гісторыі Будапешта, было прынята ў 1887 годзе. Першая экспазіцыя адкрылася ў 1894 годзе ў Аквінкуме.
Філіял Музея гісторыі Будапешта — Музей Кішцэлі ў Обудзе.
Літаратура Венгрия. Издательство «Вокруг света», 2009 ISBN 978-5-98652-226-5
Спасылкі
Афіцыйны сайт музея
Катэгорыя:Музеі Будапешта Катэгорыя:Гісторыя Будапешта Катэгорыя:З’явіліся ў 1894 годзе Катэгорыя:1894 год у Будапешце