Нептуна́ліі () — свята ў гонар бога Нептуна ў Старажытным Рыме.

Свята праводзілася ў сярэдзіне лета, 23 ліпеня, каб урачыста папрасіць бога вады збавіць ад засухі. Пра цырымоніі амаль нічога не вядома, толькі тое, што будаваліся хаціны з галін, у якіх рымляне, магчыма, святкавалі. Нептуналіі былі народным святам, якое таксама было і ў сялянскім календары. У імперскі перыяд свята праводзілася разам з гульнямі таксама ў гонар Нептуна ().

Гл. таксама Ільін дзень

Катэгорыя:Святы Старажытнага Рыма Катэгорыя:Рэлігія ў Старажытным Рыме Катэгорыя:Святы 23 ліпеня