Мала́я Курні́ца (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чарнаўчыцкага сельсавета. Размешчана за 12 км на поўнач ад Брэста.
У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Садрассвет» (цэнтр — в. Вістычы).
Гісторыя У XIX стагоддзі вёска — дзяржаўная ўласнасць у Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Курніца. У 1897 годзе вёска ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета, працаваў хлебазапасны магазін.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 7 вяскоўцаў.
Да 3 чэрвеня 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Чэрнеўскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 чэрвеня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 7.. .
Насельніцтва 109 сялянскіх душ (1858) 34 двары, 240 жыхароў (1897) 267 жыхароў (1905) 12 двароў, 58 жыхароў (1921) 243 жыхары (1959) 168 жыхароў (1970) 32 гаспадаркі, 70 жыхароў (2005)
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Чарнаўчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна