Microsoft Corporation — амерыканская транснацыянальная тэхналагічная карпарацыя. Найбуйнейшы ў свеце стваральнік праграмнага забеспячэння, станам на 2024 год мае 228 тысяч супрацоўнікаў у 102 краінах свету. Штаб-кватэра знаходзіцца ў карпаратыўным кампусе ў Рэдмандзе, штат Вашынгтон.
Кампанія вядомая такімі прадуктамі як аперацыйная сістэма Microsoft Windows і пакет праграм Microsoft Office. Акрамя гэтага Microsoft валодае буйнымі кампаніямі з іншых сектараў рынку, такімі як платформа воблачных вылічэнняў Microsoft Azure, пошукавая сістэма Bing і прафесійная сацыяльная сетка LinkedIn. Кампанія стварае ўласныя камп’ютары Microsoft Surface і гульнявыя прыстаўкі серыі Xbox. Таксама Microsoft валодае значнай доляй кампаніі-даследчыка штучнага інтэлекта OpenAI.
Microsoft належыць да Вялікай шасцёркі амерыканскіх тэхналагічных карпарацый разам з Alphabet, Amazon, Apple, Meta і Nvidia. У красавіку 2019 года Microsoft дасягнула рынкавай капіталізацыі ў трыльён долараў, стаўшы трэцяй публічнай кампаніяй у ЗША, ацэненай у 1 трыльён долараў.
Microsoft неаднаразова абвінавачвалі ў манапалізацыі рынку, а праграмнае забеспячэнне кампаніі крытыкавалі за праблемы з бяспекай і якасцю.
Гісторыя Кампанія заснавана ў Альбукерке, штат Нью-Мексіка, 4 красавіка 1975 года Білам Гейтсам і Полам Аленам. Microsoft з’явілася, калі Гейтс і Ален прачыталі ў часопісе Popular Electronics пра настольны камп’ютар Altair 8800, пабудаваны на базе працэсара 8080. Машына была абсталявана 4 кілабайтамі памяці, і яе вытворца MITS хацеў набыць мову праграмавання, што дазволіла б працаваць на Альтаіры прафесіяналам.
Пол і Біл неадкладна звязаліся з MITS і паведамілі, што цяпер у іх ёсць выдатная версія BASIC, якой у іх яшчэ не было. Аднак, акрамя хітрыкаў, у іх было тры тыдні, пасля чаго павінна была адбыцца сустрэча з прадстаўнікамі MITS. У адведзены час быў створаны інтэрпрэтатар — хлопцы зрабілі першы крок да шматмільённых багаццяў.
Спачатку справы ў кампаніі ішлі не вельмі добра. Гейтс і Ален і іх паплечнікі працавалі кругласутачна, але не мелі сіл і сродкаў для стварэння такога геніяльнага прадукту. Магчымасцяў у той час хапала толькі на ўсялякія дробязі: як прыклад, былі зроблены паляпшэнні ў BASIC. Кампанія не магла дазволіць сабе наняць менеджара па продажы; продажамі занялася маці Біла, прапанаваўшы праграмы Microsoft такім вялізным карпарацыям, як IBM і AT&T.
25 чэрвеня 1975 года Microsoft стала прыватнай карпарацыяй на чале з Білам Гейтсам, старшынёй праўлення, і Полам Аленам, выканаўчым віцэ-прэзідэнтам. 2 жніўня IBM прадстаўляе свой ПК, які выкарыстоўвае 16-разрадную аперацыйную сістэму Microsoft — MS-DOS 1.0, а таксама BASIC, COBOL, Pascal і іншыя праграмныя прадукты Microsoft Inc. Дзякуючы кантракту з IBM на стварэнне MS-DOS, у сярэдзіне 1980-х Microsoft стала адным з лідараў на рынку праграмнага забеспячэння. Пасля гэтага кампанія выпусціла на рынак акцыі, што зрабіла некаторых працаўнікоў кампаніі мільянерамі. Кошт акцый кампаніі няўхільна рос да пачатку 2000-х гадоў.
11 красавіка 1978 г. Microsoft пачынае продаж другой мовы праграмавання — FORTRAN.
1 красавіка 1982 г. быў адкрыты першы ў Еўропе офіс продажу і маркетынгу, а таксама першы замежны офіс кампаніі ў Вялікабрытаніі.
Ужо ў 1987 годзе міжнародныя продажы дасягнулі 48 % усіх продажаў праграмнага забеспячэння Microsoft.
13 сакавіка 1990 г. карпарацыя абвясціла аб налічэнні 100 % дывідэндаў па акцыях.
2 красавіка 1990 г. з’явілася руская версія MS-DOS — першага праграмнага прадукту, лакалізаванага для савецкага рынку. Колькасць іншамоўных версій MS-DOS дасягнула 13. У 1990 годзе Microsoft прадставіла пакет Microsoft Office, які аб’ядноўваў асобныя праграмы, такія як Microsoft Word і Microsoft ExcelAllan, Roy A. (2001). A History of the Personal Computer. Allan Publishing. ISBN 978-0-9689108-0-1. Retrieved July 17, 2010..
У ліпені 1990 года, у час святкавання 15-годдзя кампаніі, яна абвясціла пра гадавы прыбытак памерам у 1,018 мільярда долараў. Microsoft становіцца вядучай кампаніяй па праграмным забеспячэнні з аб’ёмам продажаў больш за 1 мільярд долараў у год. Колькасць супрацоўнікаў Microsoft на той момант складала 5975 чалавек.
Ад 26 мая 1995 года Microsoft пачала пераглядаць свае прапановы і пашыраць сваю лінейку прадуктаў на камп’ютарныя сеткі і ІнтэрнэтBorland, John (April 15, 2003). «Victor: Software empire pays high price». CNET. CBS Interactive. Archived from the original on November 16, 2011. Retrieved July 16, 2010.. Кампанія выпусціла Windows 95 24 жніўня 1995 года, у якой была прадстаўлена шматзадачнасць, цалкам новы карыстальніцкі інтэрфейс з новай кнопкай запуску і 32-разрадная сумяшчальнасцьCope, Jim (March 1996). «New And Improved». Smart Computing. Sandhills Publishing Company. 4 (3). Archived from the original on July 6, 2004. Retrieved July 16, 2010.Pietrek, Matt (March 1996). Windows 95 Programming Secrets. IDG. ISBN 978-1-56884-318-6. Retrieved July 17, 2010..
13 студзеня 2000 года Біл Гейтс перадаў пасаду генеральнага дырэктара Стыву Балмеру, старому сябру Гейтса па каледжы і супрацоўніку кампаніі з 1980 года, стварыўшы для сябе новую пасаду галоўнага архітэктара праграмнага забеспячэння. 25 кастрычніка 2001 г. Microsoft выпусціла Windows XPThurrott, Paul (October 26, 2001). «WinInfo Short Takes: Windows XP Launch Special Edition». Windows IT Pro. Penton Media. Archived from the original on May 26, 2012. Retrieved July 16, 2010.. Пазней у тым жа годзе кампанія выпусціла Xbox, выйшаўшы на рынак гульнявых кансоляў, дзе дамінавалі Sony і Nintendo«NPD Reports Annual 2001 U.S. Interactive Entertainment Sales Shatter Industry Record» (Press release). Port Washington, New York: The NPD Group. February 7, 2002. Archived from the original on August 14, 2004. Retrieved January 28, 2015.. У лістападзе 2005 года была выпушчана другая гульнявая кансоль кампаніі — Xbox 360Morris, Game Over is a weekly column by Chris. «Microsoft sets price for Xbox 360 — Aug. 17, 2005». money.cnn.com. Archived from the original on April 25, 2018. Retrieved January 4, 2018..
Гейтс падаў у адстаўку з пасады галоўнага архітэктара праграмнага забеспячэння 27 чэрвеня 2008 года. Рашэнне было абвешчана ў чэрвені 2006 года, і ён застаўся на ўсіх астатніх пасадах, у тым ліку дарадцам кампаніі па ключавых праектахConte, Natali Del (June 15, 2006). «Bill Gates Announces Resignation». PC Magazine. Ziff Davis. Archived from the original on April 20, 2010. Retrieved July 17, 2010.Beaumont, Claudine (June 27, 2008). «Bill Gates steps down as Microsoft head to concentrate on philanthropy». The Telegraph. Archived from the original on March 13, 2016. Retrieved January 9, 2016.. Уваходам кампаніі на рынак воблачных вылічэнняў Windows стаў запуск платформы Azure Services 27 кастрычніка 2008 годаVamosi, Robert (January 23, 2007). «Windows Vista Ultimate review». CNET. CBS Interactive. Archived from the original on April 6, 2012. Retrieved April 4, 2012.. Выпушчаная ў студзені 2007 г., наступная версія Windows Vista сканцэнтравана на функцыях, бяспецы і абноўленым карыстальніцкім інтэрфейсе пад назвай Aero. Выпушчаны ў той жа час Microsoft Office 2007 дэманстраваў карыстальніцкі інтэрфейс Aero, які істотна адрозніваўся ад папярэднікаў. Продажы гэтых двух прадуктаў прынеслі рэкордныя даходы ў 2007 годзе«Vista gives Microsoft view of record profit». Edinburgh Evening News. Johnston Press. April 27, 2007. Retrieved February 1, 2009.. У той час як індустрыя смартфонаў квітнела ў 2007 годзе, Microsoft спрабавала не адставаць ад сваіх канкурэнтаў Apple і Google у стварэнні сучаснай аперацыйнай сістэмы для смартфонаў. Такім чынам, у 2010 годзе Microsoft абнавіла старую флагманскую мабільную аперацыйную сістэму Windows Mobile, замяніўшы яе новай аперацыйнай сістэмай Windows PhoneErickson, David (March 21, 2011). «Open Networking Foundation News Release». Openflow.org. Archived from the original on March 26, 2011. Retrieved May 29, 2011..
Пасля выпуску Windows Phone у 2011 і 2012 гадах Microsoft паступова змяніла брэндынг сваёй лінейкі прадуктаў, лагатыпы, паслугі і вэб-сайт, пераняўшы прынцыпы і канцэпцыі мовы дызайну Metro (мова дызайну інтэрфейсу, якая выкарыстоўваецца ў Windows Phone)«Windows Phone 7 Series UI Design & Interaction Guide». March 18, 2010. Archivedfrom the original on May 27, 2013. Retrieved October 9, 2010.. Kinect, прылада з убудаваным датчыкам руху, зробленая Microsoft і распрацаваная як кантролер відэагульняў, упершыню прадстаўленая ў лістападзе 2010 года, была абноўлена для выпуску відэагульнявой кансолі Xbox One у 2013 годзеPierce, David (May 21, 2013). «The all-seeing Kinect: tracking my face, arms, body and heart on the Xbox One». The Verge. Vox Media. Archived from the original on June 7, 2013. Retrieved May 28, 2013..
4 лютага 2014 года Стыў Балмер пакінуў пасаду генеральнага дырэктара Microsoft, яго месца заняў Сацья Надэла, былы кіраўнік Microsoft Cloud and Enterprise. У той жа дзень Джон Томпсан заняў пасаду старшыні праўлення, замяніўшы Біла Гейтса, які працягнуў працаваць як дарадца па тэхналогіях. Пад кіраўніцтвам Сацья Надэла кампанія пачала пашыраць бізнэс воблачных вылічэнняў.
25 красавіка 2014 года Microsoft набыла ў Nokia падраздзяленне па стварэнні мабільных прылад за $7.2 мільярда, якое атрымала назву Microsoft Mobile Oy.
15 верасня 2014 года Microsoft набыла кампанію Mojang, найбольш вядомую распрацоўкай Minecraft, за $2.5 мільярды.
У 2016 годзе Microsoft набыла сацыяльную сетку LinkedIn за $26.2 мільярды.
4 чэрвеня 2018 года было анансавана, што Microsoft набудзе GitHub за $7.5 мільярдаў, канчатковае пагадненне было падпісана 26 кастрычніка 2018 года.
10 лістапада 2020 года Microsoft выпусціла новую версію гульнявых кансоляў Xbox — Xbox Series X/S.
24 чэрвеня 2021 Microsoft анансавала выпуск Windows 11. Пры гэтым раней кампанія паведамляла, што Windows 10 будзе апошняй версіяй сямейства Windows. Выпуск Windows 11 адбыўся 5 кастрычніка 2021 года.
18 студзеня 2022 года Microsoft анансавала набыццё амерыканскай кампаніі па распрацоўцы відэагульняў Activision Blizzard за $68.7 мільярдаў. Activision Blizzard вядомая такімі франшызамі як Warcraft, Diablo, Call of Duty, StarCraft, Tony Hawk's, Guitar Hero. Пагадненне было падпісана 13 кастрычніка 2023 года. Activision Blizzard стала часткай падраздзялення Microsoft Gaming разам з Xbox Game Studios, ZeniMax Media і аперацыйнай камандай Xbox.
Крыніцы
Спасылкі