Кранштэ́йн ( — кансоль) — кансольная апорная дэталь або канструкцыя, якая служыць для мацавання на вертыкальнай плоскасці (сцяны або калоны) частак машын або збудаванняў, якія выступаюць у гарызантальным кірунку. Канструктыўна кранштэйн можа выконвацца ў выглядзе самастойнай дэталі або шматдэталёвай канструкцыі з раскосымі, а таксама ў выглядзе значнага патаўшчэння ў базавай канструкцыі дэталі. Механічны прынцып дзеяння — супраціўленне матэрыялу на скол і зрушэнне.

Кранштэйны бываюць драўляныя, мураваныя, металічныя. Драўляныя кранштэйны выглядалі як трохвугольныя кансолі, мураваныя мелі прафілёўку, а для стварэння металічных выкарыстоўвалася ажурнае ліццё.

Крыніцы

Літаратура

Большая советская энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия, 1978. Архитектурные термины. — М.: Стройиздат, 2001. Ишлинский А. Ю. и др. Политехнический словарь. — М.: Советская энциклопедия, 1989.

Катэгорыя:Будаўнічыя элементы і канструкцыі Катэгорыя:Дэталі машын і механізмаў Катэгорыя:Архітэктурныя элементы