Адмет Пірыдскі — цар старажытнага Эпіра, які кіраваў у V стагоддзі да н.э.
Біяграфія
Адмет лічыцца заснавальнікам роду Пірыдаў. Аднойчы Адмет звярнуўся з нейкай просьбай да афінян, але атрымаў пагардлівую адмову ад Фемістокла, які тады знаходзіўся на вяршыні магутнасці ў дзяржаве. З тых часоў Адмет вельмі азлобіўся, і ясна было, што ён адпомсціць Фемістоклу, калі той калі-небудзь апынецца ў яго руках. Аднак, калі Фемістокл быў выгнаны з Элады і, у часе ганенняў і пераследаў, прыйшоў з просьбай да Адмета, той нечакана ўзяў яго пад сваю абарону і дапамог перабрацца ў МакедоніюПлутарх, «Фемістокл», 24.
Катэгорыя:Кіраўнікі Эпіра Катэгорыя:Кіраўнікі V стагоддзя да н.э.