Іаган Крыстаф Фрыдрых Гутсмутс (; , Кведлінбург — , Ібенхайн) — нямецкі педагог. Вывучаў тэалогію ва ўніверсітэце Хале.

Пераважна Гутсмутс вядомы як адзін з заснавальнікаў (разам з Фрыдрыхам Людвігам Янам) германскай фізкультурнай педагогікі. Яго кніга «Гімнастыка для моладзі» (ням. Gymnastik für die Jugend; 1793) была першым нямецкім гімнастычны дапаможнікам. Акрамя таго, Гутсмутсу належыць падручнік па плаванні (ням. Kleines Lehrbuch der Schwimmkunst; 1798) і навучальны дапаможнік па гульнявых відах спорту пад назвай «Гульні для практыкаванняў і адпачынку цела і духу» (ням. Spiele zur Übung und Erholung des Körpers und Geistes; 1796), у якім, у прыватнасці, утрымліваецца першае апісанне правілаў гульні ў бейсбол.

Катэгорыя:Педагогі Германіі