Арцём Булойчык (нар. , ) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у расійскім клубе «Балтыка» з Калінінграда.

Клубная кар’ера З 2009 года выступаў за дубль мінскага «Дынама». У 2010 годзе прыцягваўся да асноўнай каманды, гуляў у Лізе Еўропы. Сезон 2012 прапусціў з-за траўмы.

У красавіку 2013 года перайшоў у «Мінск». Не здолеў замацавацца ў асноўным складзе, звычайна выхадзіў на замену. У студзені 2014 года пакінуў мінскі клуб.

У сакавіку 2014 стаў іграком «Бярозы-2010». Другую палову сезона 2014 прапусціў з-за траўмы.

У лютым 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў «Гомелі», па выніках якога клуб не стаў прапаноўваць паўабаронцу кантракт. У выніку, у красавіку 2015 года Булойчык далучыўся да клуба Першай лігі Латвіі «1625 Ліепая».

У жніўні вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком першалігавага «Дняпра». Быў іграком асноўнага складу ў другой палове сезона 2015. У пачатку 2016 года разам з камандай рыхтаваўся да новага сезона, але ў красавіку, за тыдзень да пачатку чэмпіянату, кантракт з клубам быў разарваны, і Арцём папоўніў склад «Промня». У ліпені 2016 года перайшоў у іншы сталічны клуб — «Тарпеда», у снежні таго ж года па заканчэнні кантракта пакінуў «Тарпеда».

У пачатку 2017 трэніраваўся разам з бабруйскай «Белшынай», а ў сакавіку зноў далучыўся да «Промня» і неўзабаве падпісаў кантракт. У якасці трывалага іграка асновы дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. Сезон 2018 пачынаў у стартавым складзе, аднак са жніўня страціў месца ў аснове.

У студзені 2019 года пакінуў «Прамень» і неўзабаве падпісаў кантракт з НФК. Першую палову сезона 2019 прапусціў з-за траўмы, з ліпеня стаў з’яўляцца на полі, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену.

У студзені 2020 года падпісаў кантракт з «Гомелем». У жніўні таго ж года пакінуў клуб.

Міжнародная кар’ера Выступаў за моладзевую зборную Беларусі на Кубку Садружнасці 2012 у Санкт-Пецярбургу, правёў 2 матчы.

Трэнерская кар’ера У другой палове 2020 года, завяршыўшы кар’еру, працаваў трэнерам у структуры «Энергетыка-БДУ». У студзені 2021 года ўвайшоў у трэнерскі штаб асноўнай каманды «Віцебска», таксама ўзначальваў рэзервовую каманду. Пакінуў віцебскі клуб у чэрвені 2022 года і хутка далучыўся да калінінградскай «Балтыкі».

У лістападзе 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі A.

Дасягненні Уладальнік Кубка Беларусі: 2013 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2017

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2009 дубль Дынама 18 1 2010 Д1 Дынама 8 0 2011 дубль Дынама 26 3 2012 Д3 Дынама-2 1 0 2013 Д1 Мінск 12 0 2014 Д2 Бяроза-2010 7 0 2015 (1) Д2 1625 Ліепая 13 10 2015 (2) Д2 Дняпро 13 2 2016 (1) Д2 Прамень 9 3 2016 (2) Д2 Тарпеда 11 1 2017 Д2 Прамень 30 4 2018 Д1 Прамень 20 0 2019 Д2 НФК 11 1 2020 (1) Д2 Гомель 11 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-2 Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Бяроза-2010 Катэгорыя:Футбалісты паводле клубаў Латвіі Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Прамень Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі