thumb|249px|На гэтым спадарожнікавым здымку добра відаць экалагічны бар'ер, які вызначае Чорную Афрыку Чорная Афрыка (Афрыка на поўдзень ад Сахары, Трапічная Афрыка; , скарочана SSA, Africa South of the Sahara, Black Africa, Dark Africa) — назва часткі афрыканскага кантынента, размешчанай на поўдзень ад пустыні Сахара. Гэта частка Афрыкі населена пераважна негроіднымі народамі (у адрозненне ад еўрапеоідаў Паўночнай Афрыкі), што паслужыла падствай для больш ранняй назвы «Чорная Афрыка».

Падзел Афрыканскага кантынента адносяць прыкладна да сярэдзіны 3-га тыс. да н.э., калі пачынаецца высыханне Сахары, якая стала практычна непераадольнай перашкодай для культурных кантактаў. Адзіным сувязным звяном застаецца даліна Ніла, уздоўж якой узнікла некалькі цывілізацый, якія зведалі моцны ўплыў Старажытнага Егіпта.

У Чорнай Афрыцы ў 1 тыс. да н.э. паўсюдна распаўсюджваецца металургія жалеза. Тут не склалася культуры бронзавага веку, і адбыўся непасрэдны пераход ад неаліту да жалезнага веку. Культуры жалезнага веку распаўсюджваюцца як на захадзе (Нок), так і на ўсходзе (паўночны ўсход Замбіі і паўднёвы захад Танзаніі) Трапічнай Афрыкі. Распаўсюджанне жалеза спрыяла асваенню новых тэрыторый, перш за ўсё — трапічных лясоў, і стала адной з прычын рассялення па большай частцы Трапічнай і Паўднёвай Афрыкі народаў, якія размаўлялі на мовах банту і выціснулі на поўнач і поўдзень прадстаўнікоў эфіопскай і капоіднай рас.

Паводле сучаснага палітычнага падзелу Чорная Афрыка ўключае 48 краін. Часам да гэтага спісу дадаюць па прычыне геаграфічнай блізкасці і Мадагаскар, хоць краіна ляжыць на востраве, а не на кантыненце.

Цалкам ляжаць на поўдзень ад Сахары Ангола Бенін Батсвана Буркіна-Фасо Бурундзі Габон Гамбія Гана Гвінея Гвінея-Бісау Джыбуці Замбія Зімбабвэ Каба-Вердэ Камерун Кенія Каморскія Астравы Дэмакратычная Рэспубліка Конга Рэспубліка Конга Кот-д’Івуар Лесота Ліберыя Маўрыкій Малаві Мазамбік Намібія Нігерыя Руанда Сан-Тамэ і Прынсіпі Свазіленд Сейшэльскія астравы Сенегал Самалі Сьера-Леонэ Танзанія Тога Уганда Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка Экватарыяльная Гвінея Эрытрэя Эфіопія Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка Паўднёвы Судан

Часткова ляжаць на поўдзень ад Сахары Судан Чад Нігер Малі Маўрытанія

Гл. таксама Сахель

Катэгорыя:Гісторыя Афрыкі Катэгорыя:Рэгіёны Афрыкі