Лібігхаўз () — гістарычная віла замкавага тыпу ў Франкфурце-на-Майне, у якой размешчана Гарадская галерэя Лібігхаўз. Будынак знаходзіцца на беразе Майна у раёне Sachsenhausen (т.зв. Музейны бераг). Віла была пабудавана ў 1896 годзе па заказу барона Генрыха фон Лібіга (1839—1904), тэкстыльнага фабрыканта з Багеміі. У 1907 годзе будынак быў набыты горадам Франкфурт, каб размесціць там музей для гарадской скульптурнай калекцыі.

Калекцыя музея ўключае перад усім антычныя грэчаскія, рымскія і егіпецкія скульптуры, некаторыя творы сярэднявечча, рэнесансу, барока і класіцызму, а таксама экспанаты з Усходняй Азіі.

Галерэя

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Музеі паводле алфавіта Катэгорыя:Музеі Германіі Катэгорыя:Музеі Франкфурта-на-Майне