Індыйскі Саюз (англ. Union of India) — дзяржава, якая ўтварылася з прычыны прыняцця Брытанскім парламентам (15 жніўня 1947) і падзелу Брытанскай Індыі на Індыйскі Саюз і дамініён Пакістан. У 1948 годзе ў выніку спецаперацыі ў склад Індыйскага саюза ўвайшло княства Хайдарабад.
Кіраўніком Індыйскага саюза лічыўся кароль Вялікабрытаніі, аднак фактычна ўрад узначальваў прэм’ер-міністр Джавахарлал Нэру. Інтарэсы манарха ў Індыі па-ранейшаму прадстаўляў генерал-губернатар Індыі (які, у адрозненне ад сваіх папярэднікаў, ужо не называўся віцэ-каралём). Першым генерал-губернатарам быў Луіс Маўнтбетэн, другім і апошнім — Чакраварці Раджгапалачарыя.
З прыняццем 26 студзеня 1950 г. першай індыйскай канстытуцыі Індыйскі Саюз быў ператвораны ў Індыйскую Рэспубліку.
Катэгорыя:Гістарычныя дзяржавы Паўднёвай Азіі Катэгорыя:Дзяржавы ў гісторыі Індыі Катэгорыя:З’явіліся ў 1947 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1950 годзе