thumb|250px|Падзел Іспаніі на Блізкую і Далёкую ў 197 да н.э.. thumb|right|250px|Іспанія пасля рэформы Цэзара Аўгуста ў 27 да н.э. Далёкая Іспанія () — правінцыя Рымскай рэспублікі на Пірэнейскім паўвостраве, якая займала тэрыторыю сучаснай Андалузіі, даліны Гвадалквівіра і Галісіі ў Іспаніі і Партугаліі.

Большую частку Другой Пунічнай вайны Іспанія знаходзіцца пад уладай карфагенян. Неўзабаве рымляне адваявалі іх уладанні. У выніку рэформаў Аўгуста пасля канчатковага заваявання Пірэнейскага паўвострава рымлянамі, якое скончылася Кантабрыйскай вайной, Далёкая Іспанія была разбіта на правінцыі Лузітанія і Бетыка, а частка яе тэрыторыі, якая прыкладна супадае з сучаснай Галісіяй адышла да правінцыі Тараконская Іспанія. Правінцыя была пад уладай прэтара. Рымскія імператары Траян, Адрыян і Феадосій I Вялікі нарадзіліся ў Іспаніі. Пры Ганорыі Іспанію захапілі вестготы.

Глядзі таксама Рымская Іспанія Блізкая Іспанія

Літаратура Tilmann Bechert u. a. (Hrsg.): Orbis Provinciarum. Die Provinzen des römischen Reiches. Einführung und Überblick. von Zabern, Mainz 1999, ISBN 3-8053-2399-9, S 65-71. Walter Trillmich und Annette Nünnerich-Asmus (Hrsg.): Hispania Antiqua — Denkmäler der Römerzeit. von Zabern, Mainz 1993, ISBN 3-8053-1547-3